Гомель: міліцыя прыцягвае да адказнасці ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

2013 2013-11-08T20:21:27+0300 2013-11-08T20:21:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада па позве быў выкліканы ў Навабеліцкі РАУС Гомеля старшыня абласной арганізацыі, намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў. У аддзеле міліцыі палітык даведаўся, што ён з'яўляецца правапарушальнікам і арганізатарам масавага вулічнага шэсця. На яго склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Як аказалася, вулічным шэсцем міліцыя прызнала акцыю памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла 3 лістапада. Прадстаўнікі апазіцыйных арганізацый усклалі вянкі да пакутных крыжоў, а таксама добраўпарадкавалі тэрыторыю. Варта заўважыць, што пакутныя крыжы на месцы масавых расстрэлаў людзей у гады сталінскіх рэпрэсій размешчаны па-за горадам, каля шашы «Гомель-Чарнігаў», прычым адзін з крыжоў знаходзіцца ў лесе.

Таксама міліцыя хоча прыцягнуць да адказнасці яшчэ як мінімум аднаго ўдзельніка акцыі – Уладзіміра Шыцікава, пра што і напісана ў міліцэйскім пратаколе: «У несанкцыянаваным шэсці прынялі ўдзел 12 чалавек, у тым ліку Васіль Палякоў і Уладзімір Шыцікаў». Пакуль невядома, ці будуць прыцягваць да адказнасці іншых удзельнікаў акцыі.

Гомельскія апазіцыянеры штогод праводзяць акцыю на месцы масавых расстрэлаў, ля пакутных крыжоў. Але ў гэтым годзе яны ўпершыню займелі праблемы з міліцыяй.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international