Магілёўскі дэмакрат абскардзіў штраф за распаўсюд улётак

2013 2013-11-08T13:14:33+0300 2013-11-08T13:14:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aviabaza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 лістапада лідар Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў падаў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда Магілёва ад 29 кастрыніка 2013 года ў Магілёўскі абласны суд. 

Магілёвец абскарджвае штраф у памеры 5 850 000 рублёў, які яму вынесла судзя Волкава за распаўсюд улётак "Не ваенным базам на Беларускай зямлі" вечарам 8 верасня на вуліцы Ленінскай у Магілёве.

Нагадаем, што ў той дзень магілёўскія дэмакраты збіралі подпісы супраць расійскіх ваенных баз на беларускай зямлі. Пасля таго, як акцыя скончылася, міліцыянты вырашылі затрымаць аднаго з яе ўдзельнікаў. Падчас затрымання ў Юрыя Новікава было канфіскавана восем улётак і бланк з подпісамі, на якім стаялі подпісы сямі магілёўцаў.

Да Магілёўскага абласнога суда Новікаў звяртаецца з просьбай адмяніць рашэнне Ленінскага раённага суда г.Магілёва, а таксама спыніць супраць яго адміністрацыйны працэс. Ён патрабуе вынесці прыватная вызначэнні ў адрас суддзі Волкавай за прыняцце загадзя неправасуднай пастановы, а таксама ў адрас Ленінскага РАУСа за дапушчаныя парушэнні. Актывіст хоча праз суд абавязаць начальніка міліцыі правесці з міліцыянтамі інструктаж аб недапушчэнні парушэння правоў грамадзян.

Акрамя таго, магілёвец просіць абавязаць УУС Магілёўскага аблвыканкаму забяспечыць міліцыянтаў асобнікамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам "Аб СМІ", а таксама іншымі законамі, неабходнымі для нясення службы.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць рашэнне суда палітычна матываваным, бо яно было ванесена з грубымі парушэннямі існуючага беларускага заканадаўства і таму падлягае адмене.

"Юрый Новікаў не раздаваў літаратуру, якую можна аднесці да сродкаў масавай інфармацыі. Улётка, а таксама бланкі для збору подпісаў не трапляюць пад закон "Аб СМІ". Я знайшоў па меншай меры восем адметных прыкмет у заканадаўстве, якія адрозніваюць сродкі масавай інфармацыі ад звычайнай улёткі. Усё гэта было выкладзена ў пададзенай Новікамым скарзе ў абласны суд", - гаворыць праваабаронца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international