Пікет па праблеме рамонту аварыйнага аршанскага маста не адбыўся

2013 2013-11-08T12:57:23+0300 2013-11-08T13:12:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-most-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З Аршанскага райвыканкаму на заяўку актывістаў не адказалі ні "так", ні "не". Чыноўнікі запатрабавалі спачатку заключыць дамовы з міліцыяй на ахову ўдзельнікаў і наведнікаў акцыі. Прычым ліст арганізатарам быў датаваны 27 кастрычніка, а дайшоў да адрасатаў толькі 30 кастрычніка – якраз у той дзень, на які планавалася акцыя.

Паводле заканадаўства, адказ мусіць быць дасланы заяўнікам акцыі не пазней як за 5 дзён да імпрэзы. Але Аршанскі райвыканкам гэтае патрабаванне закону праігнараваў.

Гарадскі аддзел міліцыі, у які заяўнікі таксама звярталіся, напісаў, што не супраць заключыць дамову. Але – толькі пасля таго, як мясцовыя ўлады дадуць дазвол. Дарэчы, і адказ ад аршанскіх міліцыянтаў арганізатары атрымалі роўна 30 кастрычніка.

Заяўнікі -- aктывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка і актывіст Руху "За свабоду" Юры Нагорны - рыхтуюць зварот у суд, бо бачаць парушэнне тэрмінаў адказу з райвыканкама. Што да "замкнёнага кола", па якім чыноўнікі паслалі заключаць дамову з міліцыяй, то аршанская сітуацыя вельмі нагадвае віцебскую. У абласным цэнтры з 2009 года дзейнічае рашэнне віцебскага гарвыканкама, згодна з якім заяўнікі акцый мусяць спачатку прадставіць дамовы на абслугоўванне, а потым ужо звяртацца па дазвол. Але тыя самыя супрацоўнікі МУС рашэнне ўладаў ігнаруюць: і адказах актывістам яны таксама пішуць, што пытанне пра дамову будуць разглядаць толькі пасля атрымання дазволу. Такі парадак прапісаны і ў заканадаўстве аб масавых мерапрыемствах. Але мясцовыя чыноўнікі "укліньваюцца" паміж законам і грамадзянінам, патрабуючы дамоваў загадзя. І праз гэта актывісты ў Віцебску, а цяпер ужо і ў Воршы не могуць скарыстацца сваім правам на свабоду сходаў і вольнае выказванне сваіх меркаванняў.

Між тым, у сваіх меркаваннях наконт неабходнасці рамонту аварыйнага маста аршанцы адзінадушныя: мост увесь у дзірках і ўжо пачаў развальвацца на кавалкі, так што яго эксплуатацыя нясе пагрозу для жыхароў Воршы.

Гэтую праблему аршанцы ўздымалі і падчас прыёму работнікаў ільнокамбіната Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і старшынём аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам. А.Косінец сказаў, што пачтак рэканструкцыі прызначаны ўжо на першыя месяца 2014 года, і што мясцовыя ўлады шукаюць крыніцы фінансавання гэтых працаў, якія будуць каштаваць 340-370 мільярдаў рублёў. Дарэчы, гэта сума ўжо ўтрая большая за тую, што раней агучваў Аршанскі райвыканкам, гаворачы пра праект коштам 105 мільярдаў…

Неабходныя грошы будуць выдаткаваны з абласнога бюджэту, паабяцаў старшыня аблвыканкама. Аднак аршанцы мала ў гэта вераць: рамонт маста абяцаюць распачаць ці не штогод на працягу апошняга дзесяцігоддзя.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international