Рубцоў абскардзіў арышт і патрабуе вярнуць яму футболку

2013 2013-11-08T12:10:29+0300 2013-11-08T13:53:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Жыхар Гомеля Юры Рубцоў накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу аб незаконным адміністрацыйным арышце. Актывіст таксама патрабуе ад начальніка Маскоўскага РАУС сталіцы правесці службовае расследаванне па факце адвольнага адбірання "прадмета адзення, які мае надпісы палітычнага характару".

Нагадаем, 3 лістапада падчас шэсця ў дзень памяці "Дзяды" ў Мінску АМАПаўцы запатрабавалі ад Юрыя Рубцова зняць футболку з надпісамі "Лукашэнка, сыходзь!", "Чатыры разы прэзыдэнт - не! Гэтя ня прэзыдэнт, а ЦАР - самазванец". Міліцыянт Віталь Піліпейка потым у судзе заявіў, што "гэтыя надпісы былі выстаўленыя на ўсеагульны агляд і маглі выклікаць негатыўныя наступствы".

У выніку, негатыўныя наступствы былі выкліканы толькі ў прапаршчыка Піліпейка і яго напарніка Сяргея Германа, якія «прапанавалі Ю.Рубцову праехаць у УУС для разбору, на прадмет таго, ці будуць надпісы на футболцы абразамі ў адрас дзеючага Прэзідэнта". Паводле сведчанняў у судзе траіх сведак з боку Рубцова, яго брутальна запіхнулі ў мікрааўтобус невядомыя асобы ў цывільнай вопратцы без апазнавальных знакаў.

"У судзе супрацоўнікі міліцыі хлусілі, заяўляючы аб тым, што я "адмовіўся пераследваць ў службовы аўтамабіль, вырываўся, хапаў іх за вопратку".Судзьдзя Дзмітры Паўлючэнка паверыў двум амапаўцы, мяне і траіх грамадзянскіх сведак суд назваў хлусцамі. "Паказаньні сьведак непраўдзівыя, паколькі супярэчыць сведчанням міліцыянтаў, праўдзівасць і дакладнасць якiх суд пад сумнеў не ставіць", - з такімі фармулёўкамі чалавек у мантыі суддзі адправіў мяне на 3-е сутак на нары, кажа Ю. Рубцоў.

У скарзе актывіст заяўляе аб парушэнні яго правоў, гарантаваных артыкуламі 25, 33 і 35 Канстытуцыі, а таксама артыкуламі 9, 14, 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Акрамя таго, Юры Рубцоў патрабуе вярнуць яму футболку, якую прымусова адабралі ў яго супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РАУС Мінска.

Варта адзначыць, прапаршчык сталічнага АМАПу Віталь Піліпейка, які сведчыў супраць Рубцова ў судзе падобна з'яўляецца прафесійным сведкам, так як напрыклад у судзе над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і Дзмітрыем Усам ён заяўляў, што пацярпеў, пратэстоўцы перашкаджалі міліцыянтам, ён упаў, яму нанеслі некалькі ўдараў.

"Гомельская Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international