Лекцыя-дыскусія “Планаванне эфектыўнай адвакацыі правоў чалавека для ЛГБТ” з удзелам Марыяне Мольман

2013 2013-11-08T11:17:32+0300 2013-11-08T11:52:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/molman-maryana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах форума “Мінскі гей-прайд 2013”  праваабарончы праект  “ГейБеларусь” і фемінісцкая ініцыятыва “Гендарны маршрут” правядзе лекцыю-дыскусію “Планаванне эфектыўнай адвакацыі правоў чалавека для ЛГБТ” з удзелам дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак спн. Марыяне Мольман з Нью-Ёрка. Мерапрыемства адбудзецца 6 снежня ў Інфармацыйным цэнтры Амбасады ЗША ў Мінску з 15:00 да 17:30. Рэгістрацыя на мерапрыемства выключна па 25 лістапада.

Спадарыня Марыяне Мольман з'яўляецца былым старэйшым саветнікам па пытаннях палітыкі міжнароднага сакратарыята “Міжнароднай Амністыі” ў Лондане, даследчыкам правоў жанчын ды адвакатам “Human Rights Watch” у Нью-Ёрку. Акрамя таго, спадарыня Марыяне Мольман спецыялізуеца на працы з правамі ў вобласці аховы рэпрадуктыўнага здароўя, жанчын у канфлікце, эканамічнымі ды антыдыскрымінацыйнымі правамі.

У межах лекцыі і дыскусіі плануецца пазнаёміцца і абмеркаваць падыходы планавання кампаній па адвакацыі правоў ЛГБТ, амерыканскіх ды регіянальных механізмаў абароны правоў чалавека, якія актуальныя ці магчымыя для выкарыстання ініцыятывамі ды актывістамі ва Усходняй Еўропе.

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і фемінісцкай ініцыятывы “Гендарны маршрут” у межах форума “Мінскі гей-прайд 2013”, прымеркаванага да Дня правоў чалавека, які адзначаюць 10 снежня.

Арганізатары паведамляюць, што для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна даслаць свае імя і прозвішча (кірыліцай і лацінскімі літарамі, як у пашпарце), нумар тэлефона, грамадзянства, а таксама назву Вашай сяброўскай арганізацыі на belarus.pride@gmail.com не пазней за 25 лістапада 2013 года.

Арганізатары маюць пагчымасць пакрыць транспартныя расходы эканамічным класам для ўдзельнікаў з рэгіёнаў.

Пераклад лекцыі-дыскусіі будзе арганізаваны.

Па любых іншых пытаннях можна звяртацца на э-пошту: belarus.pride@gmail.comабо па тэлефоне: +375298630000, паведамляе GayBelarus.By.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international