На мітынгу ў Бабруйску міліцыя канфіскавала плакат «Дзякуй Богу»

2013 2013-11-08T08:52:59+0300 2013-11-08T08:52:59+0300 be

7 лістапада ў Бабруйску на плошчы Леніна прайшоў мітынг, прысвечаны 96-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Ускладанне кветак да помніка правадыра камуністаў было запланавана на дзесяць раніцы. Калону з кветкамі узначальвалі супрацоўнікі выканкама. За імі пад сцягам ішлі прадстаўнікі бабруйскай ячэйкі камуністычнай партыі Беларусі.

Больш ніякіх сцягоў або транспарантаў не было. Мітынг быў прыкметна малалікім, каля 200 чалавек. Асноўную масу  складалі работнікі выканкама і бабруйскія камуністы. Прысутнічалі дырэктара некаторых прадпрыемстваў Бабруйска.

Разрадзіў абстаноўку бабруйчанін Валерый Аляксееў — падчас прайгравання дзяржаўнага гімна ён падняў плакат з надпісам «Дзякуй Богу». Гэты смелы жэст не застаўся незаўважаным супрацоўнікамі міліцыі, якія маментальна падышлі да Аляксеева, паспрабавалі прымусіць яго прыбраць плакат, але каб не ствараць мітусні, пакуль аркестр граў дзяржаўны гімн, проста сталі перад Аляксеевым, каб закрыць яго плакат ад вачэй работнікаў выканкама. Калі гімн скончыўся, Аляксеева папрасілі прад'явіць дакументы, і адвялі ў бок. Пасля нядоўгай размовы супрацоўнікі органаў сышлі.

«Бо прэзідэнт сказаў, што рэвалюцыя — гэта трагедыя. Да таго ж, я лічу, што Ленін — сатана», — пракаментаваў свой ​​учынак Валерый Аляксееў.

Ужо да 10.30 плошча амаль апусцела. Не было ні ўрачыстых прамоваў, ні віншаванняў. Засталіся незадаволеныя працай выканкама і ў голас абураліся прадстаўніцы Першамайскага савета ветэранаў. Жанчыны скардзіліся на тое, што з кожным годам на мітынг прыходзіць усё менш людзей, моладзь не ведае, хто такі Ленін, выканкам не вядзе ніякай прапаганды.

 На постсавецкай прасторы 7 лістапада да гэтага часу застаецца святочным і выхадным днём у Беларусі і Кыргызстане.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international