На «Белсат» падалі ў суд

2013 2013-11-08T08:35:49+0300 2013-11-08T08:35:49+0300 be

Андрэй Белякоў сцвярджае, што тэлебачанне «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак.

Уладальнік таварнага знаку «Белсат» займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання і прадае радыётэхнічнае абсталяванне. Паўстала яна ў 2003 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Лысянкова і тады называлася «Хайтэх-маркет».

У траўні 2006 года ўжо было вядома пра тое, што паўстае наш канал і мае назву «Белсат ТВ». Праз месяц уласнік кампаніі «Хайтэх-маркет» Сяргей Лысянкоў аддаў таварны знак Андрэю Белякову, які змяняе назву на Унітарнае прадпрыемства «БЕЛСАТплюс», а ў 2011 годзе ў спецыфікацыі фірмы з’яўляецца слова ТВ, што праўда, выключна кабельнае.

«Такія супадзенні бываюць толькі ў казках», – каментуе дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Аднак нашае тэлебачанне зарэгістраванае ў Польшчы, таксама, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачанне не транслюем з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і знак – не падпадаем пад юрысдыкцыю беларускага права.

Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» («Belsat TV»), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства – як «БЕЛСАТплюс» (пасведчанне аб рэгістрацыі № 190991566).

Наш тэлеканал атрымаў позву 5 лістапада, а судовае паседжанне прызначанае ўжо на панядзелак 11 лістапада ў Вярхоўным суддзеа 10:00. Сёння ў Беларусі афіцыйны выходны, а таму знайсці ды афіцыйна аформіць прадстаўніка каналу, які будзе рэпрэзентоўваць «Белсат» на судзе, надзвычай цяжка.

11 лістапада – у Польшчы Дзень Незалежнасці ды таксама афіцыйны выходны. У сувязі з гэтым «Белсат» звяртаецца ў суд з просьбаю перанесці судовае паседжанне.

«Відавочна нам намагаюцца ўскладніць існаванне. У Еўразвязе ўсе вельмі лічацца з літараю закону, асабліва з аўтарскімі правамі, таму ўлады Беларусі намагаюцца стварыць уражанне, што мы працуем не ў згодзе з законам. Таксама, я мяркую, вырак у такой справе будуць выкарыстоўваць, каб чарговы раз адмовіць нам у акрэдытацыі», –каментуе позву дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Фірма, якая падала ў суд на «Белсат ТВ», не хоча грашовай кампенсацыі.Яе адзінае патрабаванне, каб спадарожнік «Astra» прыпыніў трансмісію сігналу тэлебачання «Белсат».

«Белсат» транслюецца са спадарожніку «Astra 4A» (ранейшая назва – «Sirius 4»), пазіцыя 4,8˚E [1], палярызацыя H [2], частата 12 380 МГц, штодзённа з 7:00

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international