Чарговае судовае паседжанне наконт будаўніцтва завода беленай цэлюлозы прайшло 6 лістапада

2013 2013-11-07T09:41:08+0300 2013-11-07T09:41:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэцяе судовае паседжанне па экалагічнаму іску адносна будаўніцтва завода беленай цэлюлозы адбылося 6 лістапада ў Светлагорску. Як стала вядома сайту HoradS.by з прэс-рэліза, суду былі прадастаўлены матэрыялы пра тое, што ў Еўрапейскім Саюзе і Расіі адмаўляюцца ад выкарыстання дыяксіду хлору – небяспечнага рэчыва, якое збіраюцца выкарыстоўваць на заводзе ў Светлагорску.  У мінулым годзе больш за 10 тысяч жыхароў Светлагорска падпісаліся пад зваротам супраць будаўніцва ў Светлагорску заводу беленай цэлюлозы. Аднак паколькі ўсе ж прынята рашэнне аб будаўніцтве, то грамадскасць патрабуе, каб на новым заводзе прымянялася адбельванне не з выкарыстаннем дыяксіду хлора (тэхналогія ЕСF), а поўнасцю бесхлорнае (тэхналогія ТСF).

На судовым паседжанні 6 лістапада выступіў прадстаўнік грамадскасці Светлагорска Тэльман Маслюкоў, які разам з рэспубліканскай грамадскай экалагічнай арганізацыяй “Экадом” з’яўляецца заяўнікам іску. Ён патлумачыў, што ў 2005 годзе 48 еўрапейскіх прыродаахоўных арганізацый падпісалі дакумент ”Агульнае бачанне рэфармавання папяровай прамысловасці ў Еўропе”. У адным з пунктаў гэтага дакумента напісана, што пры адбельванні цэлюлозы неабходна “поўнасцю адмовіцца ад выкарыстання кампанентаў, якія ўтрымліваюць хлор”.

Як паведаміў Тэльман Маслюкоў, прыродаахоўныя арганізацыі Еўропы ў 2006 годзе выступілі таксама з”Адкрытым пісьмом прадстаўнікам еўрапейскай цэлюлозна-папяровай прамысловасці”   адносна поўнай адмовы ад выкарыстання дыяксіду хлора.  “Ужыванне дыяксіду хлору або іншых хлорных рэчываў стварае небяспекі і аказвае негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Выкарыстанне гэтых рэчываў стварае рызыкі для супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія працуюць з гэтымі рэчывамі, і для насельніцтва паблізу камбінатаў і месцаў вытворчасці хімікатаў, – гаворыцца ў дакуменце. – Прадпрыемствы павінны мінімізаваць гэтыя рызыкі шляхам адмовы ад выкарыстання такіх небяспечных хімічных рэчываў, як дыяксід хлору, паколькі нават пры самым высокім кантролі якасці на цэлюлозна-папяровых камбінатах магчымы і адбываюцца аварыі.”

У прыватнасці, аварыі з выкідамі хлорных рэчываў здарыліся на Архангельскім цэлюлозна-папяровым камбінаце ў Расіі ў  2011 годзе і на заводзе адбельвання цэлюлозы «Стора Энса» ў Фiнляндыі ў 2012 годзе.

У Расійскай Федэрацыі, як адзначыў далей Т. Маслюкоў, у 2003 годзе адбылася канферэнцыя ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце раслінных палімераў, у якой удзельнічалі вядучыя навуковыя ўстановы і прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай прамысловасці Расіі. Па выніках канферэнцыі поўнасцю бесхлорнае адбельванне (ТСF) прызнана найлепшым для ўкаранення на расійскіх прадпрыемствах цэлюлозна-папяровага комплексу. На карысць перспектыўнасці ТСF выказаліся ў сваіх публікацыях такія аўтарытэтныя расійскія навукоўцы, як генеральны дырэктар Усерасійскага навукова-даследчага інстытута цэлюлозна-папяровай прамысловасці Пётр Восіпаў і доктар хімічных навук, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага лесатэхнічнага ўніверсітэта, галоўны кансультант па цэлюлозна-папяровай прамысловасці Эміль Гермер.

Іншымі словамі, у Беларусі будуюць кітайскі завод з тэхналогіяй, ад якой адмаўляюцца і ў краінах Еўрапейскага Саюза, і ў Расійскай Федэрацыі. Хоць дыяксід хлору і выкарыстоўваюць пакуль што на большасці прадпрыемстваў па адбельванню цэлюлозы ў свеце, аднак гэта сітуацыя, на меркаванне аўтараў іску, склалася ў выніку таго, што такія заводы будаваліся некалькі мінулых дзесяцігоддзяў.

HoradS.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international