Алесь Бяляцкі адбыў за кратамі палову тэрміну зняволення

2013 2013-11-07T08:46:42+0300 2013-11-07T08:47:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinchuk-bialiacki.jpg
Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі

Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна"Алесь Бяляцкі адбыў за кратамі палову тэрміну зняволення. Пра гэтую сумную дату ён узгадаў у сваім апошнім лісце да жонкі Наталлі Пінчук.

Наталля Пінчук:

- Згадвае пра пэўныя перыяды свайго жыцця, пэўныя даты ў календары. Зразумела, што гэтыя даты не супадаюць з «чырвонымі» датамі ў звычайным календары. Гэта даты яго, гэта даты нашай сям'і, на жаль, сумныя. Ён піша, што надыходзіць лістапад, самы цёмны, сумны месяц. Адзінае, што ў ім можна адзначыць 4 лістапада – гэта як раз палова тэрміну знаходжання за кратамі.

Алесь Бяляцкі арыштаваны 4 жніўня 2011 года. Асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення па артыкуле крымінальнага кодэксу аб утойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Але, як лічаць праваабаронцы, яго віна не даказана. За асабістыя прыбыткі следства і абвінавачванне выдала сродкі, якія прызначаліся на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій, а не належалі Бяляцкаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international