Пачаліся першыя затрыманьні і расправы над удзельнікамі шэсьця

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На скрыжаваньні вуліц Якуба Коласа і Сурганава міліцыянты пачалі выхопліваць з калёны маладых людзей. Іх удалося адбіць, міліцыянты адступілі. Амапаўцы справакавалі даўку і зьбілі некалькі чалавек. Пасьля гэтага людзі на знак пратэсту выйшлі на праезжую частку.

Між тым пачаліся і затрыманьні. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, з гукаўзмацняльнай апаратурай затрыманы Сяргей Змуленка і Алег (прозьвішча пакуль невядома). Яны дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Менска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства