viasna on patreon

Ля Акрэсціна затрымалі групу грамадзян: адпусцілі праз тры гадзіны

2013 2013-11-06T15:36:07+0300 2013-11-07T10:38:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі 6 лістапада затрымалі 9 чалавек, які прыйшлі сустракаць на Акрэсціна затрыманага пасля мітынгу ў Курапатах гамяльчаніна Юрыя Рубцова, асуджанага на трое сутак арышту. Сярод затрыманых Кулакоў Леанід, Цітова Марына, Нікалайчык Вольга, Вінаградаў Павел, Аксана Сцяпанава, Рубцоў Юрый, Юля Сакалова, фрыланс-журналістка Настасся Рэзнікава і журналіст  газеты “Новы час” Вячаслаў Пяшко.

На дадзены момант іх вязуць у у Маскоўскі РУУС, сувязь з імі адсутнічае.

У Маскоўскім РУУСе сваякам затрыманых паведамілі, што сюды іх не прывозілі.

Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што як толькі з-пад РУУСа з'едзе Юрый Рубцоў, усіх затрыманых вызваляць.

У аддзеле міліцыі ў іх перапісалі рэчы і асабістыя дадзеныя, пратрымалі каля трох гадзінаў. У спадара Рубцова знялі майку без складання пратаколу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства