Праваабаронца: затрыманне Юрыя Рубцова парушае фундаментальныя правы чалавека

2013 2013-11-06T13:01:48+0300 2013-11-06T13:01:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Сітуацыю з затрыманнем на шэсці ў Курапаты жыхара Гомеля Юрыя Рубцова каментуе праваабаронца Леанід Судаленка. Ён лічыць, што беларускія ўлады затрыманнем і арыштам на трое сутак жыхара Гомеля засведчылі сваё стаўленне да правоў чалавека - адвольнае затрыманне, парушэнне правоў на свабоду і асабістую недатыкальнасць, на ўдзел у мірным сходзе і як следства на свабоду выказвання меркавання. Як вынік гэтага - незаконны арышт.

«Ці абавязаны быў Юры Рубцоў падпарадкавацца патрабаванню міліцыянта зняць футболку з надпісам сысці ў адстаўку кіраўніка дзяржавы? Адказ відавочны, гэтак жа, як і чаравікі! Факт адсутнасці на чаравіках прозвішча прэзідэнта ніякага значэння тут не мае. Няма ў краіне Закона, які забараняе публічна выяўляць палітычныя патрабаванні. Супрацоўнікі міліцыі ўзялі на сябе адказнасць за парушэнне артыкула 25 Канстытуцыі, які гарантуе кожнаму свабоду і недатыкальнасць асобы», - перакананы прававед.

Ён лічыць, што адвольна затрымаўшы грамадзяніна падчас вулічнага шэсця, дазволенага, дарэчы, і прымусова утрымліваючы яго да суду міліцыянты ўзялі на сябе адказнасць за парушэнне артыкулаў 33 і 35 Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду вулічных шэсцяў і дэманстрацый, а таксама свабоднае выказванне меркаванняў і перакананняў, так як стварылі перашкоду для рэалізацыі Юрыем Рубцовым сваіх канстытуцыйных правоў.

Праваабаронца перакананы, менавіта гэтыя парушэнні канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна павінен быў зафіксаваць ў пастанове па справе суддзя. «Я не знаёмы з пастановай па справе, аднак перакананы, пры ацэнцы законнасці патрабаванні міліцыянта зняць футболку суддзя відавочна зыходзіць не з патрабаванняў закона», - адзначае Леанід Судаленка.

Ён гатовы аказаць Юры Рубцову дапамогу, калі той пажадае даведацца аб адносінах да незаконнага арышта і затрымання іншых беларускіх суддзяў, уключаючы суддзяў Вярхоўнага суда або звярнуцца за абаронай сваіх правоў ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства