Міліцыянты зьбілі і аблілі маладафронтаўца клеем. Пацярпелы плануе падаць скаргу ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

2003 2003-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 верасьня ў Грамадскае аб’яднаньне Праваабарочны цэнтр “Вясна” зьвярнуўся актывіст незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Аляксей Лабадзінскі, які паведаміў наступнае: “8 верасьня 2003 года, вяртаючыся з вучобы, я быў затрыманы міліцыянатамі на аўтобусным прыпынку каля чыгуначнага вакзалу. На пытаньне пра дакументы адказаў па-беларуску. “Ну, хадзем у апорны, беларускі сынок”, пачуў у адказ. У апорным пункце былі перагледжаныя мае рэчы, сярод якіх была і візітка сябра Маладога Фронту. Міліцыянты пачалі з мяне зьдзеквацца, дасталі клей і аблівалі мяне са словамі “Цяжка жыць на Беларусі!” На маё пытаньне пра прозьвішча супрацоўніка міліцыі атрымаў ад яго па рэбрах са словамі: “Будзеш шмат ведаць – да ранку супакоішся!” Праз колькі часу павялі ў машыну і выкінулі з яе пінкамі каля плошчы Перамогі з выкарыстаньнем ненарматыўнай лексікі. Апошняя фраза: “Кажучы па-добраму, ужо чакаем якога мітынгу, каб адбіць вам башку”. Пры размове міліцыянтаў паміж сабой я пачуў прозьвішча аднаго з іх – Сяргей Млынарчык, старшы сяржант”. Пацярпелы плануе падаць скаргу ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international