«Журналісты – не экстрэмісты». ГА «БАЖ» звярнулася да друкарні “Карандаш” па тлумачэнні

2013 2013-11-05T12:51:10+0300 2013-11-05T12:51:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alena-rybak.jpg
Алена Рыбак, адміністратар павільёну нумар 2 друкарні "Карандаш"

Алена Рыбак, адміністратар павільёну нумар 2 друкарні "Карандаш"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравала ў прыватнае прадпрыемства “ДатаПрынт” афіцыйны запыт адносна адмовы паліграфічнай фірмы надрукаваць карту Усходніх могілак на замову Радыё “Свабода”.

Да ліста арганізацыя прыклала паштоўку “Журналісты – не экстрэмісты”, выпушчаную Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў у межах кампаніі “Станем за  журналістыку”. Асобная паштоўка пайшла  персанальна адміністратарцы друкарскага цэнтра “Карандаш” Алене Рыбак у павільён №2.     

31 кастрычніка Алена Рыбак адмовілася прыняць заказ на друк карты Усходніх могілак Мінска ў прадстаўнікоў Беларускай службы Радыё “Свабода”, журналісты якой афіцыйна працуюць у Рэспубліцы Беларусь.

Адміністратарка спаслалася на службовую інструкцыю, паводле якой “ДатаПрынт” не займаецца друкам матэрыялаў парнаграфічнай, экстрэмісцкай, нацысцкай, антыдзяржаўнай скіраванасці, а таксама агітацыйных матэрыялаў, якія ўтрымліваюць прыкметы перадвыбарчай агітацыі, агітацыі па пытаннях рэферэндуму і тых, якія могуць быць ужытыя падчас правядзення грамадска-палітычных акцый і кампаній.

У сувязі з гэтым ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” просіць дырэктара фірмы Юрыя Матусевіча афіцыйна патлумачыць:

-Ці існуе ў ПП “ДатаПрынт” дадзеная інструкцыя і якія пункты яна ўключае?

-Ці ёсць у прадпрыемства які-кольвек орган альбо службовая асоба, у кампетэнцыю якой уваходзіць аднясенне тых ці іншых матэрыялаў да матэрыялаў згаданай скіраванасці?

-На падставе якіх нарматыўна-прававых актаў дзейнічае гэты орган альбо службовая асоба?

-Якія менавіта нормы згаданай інструкцыі ці прававых актаў Рэспублікі Беларусь парушыў заказчык друку карты Усходніх могілак Мінска?

“Мы бачым, які сумнеўны “плён” даюць заканадаўства пра супрацьдзеянне экстрэмізму, змены ў правілы ліцэнзавання паліграфічнай дзейнасці і захады Міністэрства інфармацыі ў дачыненні да прыватнага выдавецтва “Логвінаў”, – кажа намеснік старшыні ГА “БАЖ”Андрэй Бастунец. – Калі гэтаму не супрацьстаяць, у краіне запануе цэнзура, быцам бы забароненая Канстытуцыяй Беларусі. Прычым для гэтага ўжо не будзе патрэбы даручаць абавязкі дырэктара друкарні намесніку Мінінфарма, як гэта было ў 2001 годзе з друкарняй “Мэджык”). Друкарні і выдавецтвы будуць рабіць гэта самі, па ўласнай ініцыятыве”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international