На канферэнцыі Нацплатформы прагучалі планы пра Плошчу-2015

2013 2013-11-05T12:20:35+0300 2013-11-05T12:20:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nacyjanalnaja-platforma-forumu-hramadzjanskai-supolnasci.jpg

Адзін з удзельнікаў — 25-гадовы Яўген Бойка з Магілёва – агучыў на мерапрыемстве сваю ініцыятыву пад працоўнай назвай «Стратэгія-2015». Ключавое месца ў ёй займае падрыхтоўка людзей да вулічнай барацьбы, ці Плошчы, на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Хлопец не бачыць іншага спосабу дабіцца грамадзянскіх правоў у нашай краіне.

Некаторыя ўдзельнікі ідэю маладзёна ўспрынялі, мякка кажучы, скептычна. 

Старшыня канфедэрацыі прадпрымальнікаўУладзімір Карагін катэгарычна выказаўся, што «каірскія плошчы для нас непрымальныя»: «Мы за тое, каб адбудоўваць нармальную грамадзянскую супольнасць у нармальных цывілізацыйных працэсах. Шмат зроблена памылак, мы губляем ад гэтага нацыянальную канкурэнтаздольнасць».

Апазіцыйныя палітыкі Аляксей Янукевіч (БНФ), Юрась Губарэвіч(«Рух за свабоду») і Сяргей Вазняк («Гавары праўду») агучылі на канфэренцыі ідэю «Народнага рэферэндуму»

Сутнасць у тым, каб да 2015 года сабраць паўмільёна подпісаў па важных для ўсіх беларусаў пытаннях.

На сёння арганізатары рэферэндуму вызначылі 10 базавых пытанняў. Па выніках кансультацый з экспертамі — эканамістамі, палітолагамі, застанецца пяцёрка найважнейных.

Яўген Бойка («Магілёўская адукацыйная ініцыятыва») расчараваны дзейнасцю Нацплатформы. Раней было разуменне, што ёсць галоўная мэта: дэмакратызацыя Беларусі праз аб’яднанне «трэцяга сектара», потым – дэмакратычнай апазіцыі. І далей, праз аб’яднанне і першых, і другіх – грамадскі ціск на ўлады, каб вымусіць іх ісці на рэформы. А еўрапейскі накірунак быў на другім месцы. Цяпер жа ўсё перавярнулася дагары нагамі, кажа хлопец: «І гэта робяць людзі, якія крытыкавалі раней тых, хто ездзіў занадта багата ў Еўропу і прысвячаў больш увагі нейкім сустрэчам у Еўропе, чым працы тут. Бяда такая, нейкая хвароба».

На яго думку, у Беларусі стварылася «перадрэвалюцыйная сітуацыя». Грамадства застыла ў чаканні прапановаў. Той, хто адкажа, без дэмагогіі і прыгожых словазлучэнняў, як арганізаваць ціск на ўлады, як іх вымусіць ісці на саступкі, атрымае вялізную падтрымку грамадства. 

У сваю чаргу, кіраўнікі Нацыянальнай платформы бачаць пагрозу ў тым, што пасля саміта Усходняга партнёрства Еўрасаюз можа страціць інтарэс (а значыць, і падтрымку) да Беларусі ды іншых «праблемных» дзяржаў-удзельніц.

І пераключыцца на «паспяховыя» Украіну, Грузію і Малдову. Мяркуецца, што гэтыя тры краіны праз некалькі тыдняў падпішуць дамовы аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

Андрэй Ягораў («Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі») лічыць, што Еўрасаюзу варта і там, і там узмацніць сваю прысутнасць. У краінах-лідарах — каб рэалізоўваць падпісаныя пагадненні. У аўтсайдарах — бо трэба зрушыць сітуацыю з мёртвага пункту. Пытанне, як гэта зрабіць. На думку Ягорава, трэба прапаноўваць Беларусі новыя інструменты і праграмы для супрацоўніцтва.

У выніковай рэзалюцыі ўдзельнікі канферэнцыі заклікаюць Еўрасаюз не дапусціць няроўнага стаўлення да краін Усходняга партнёрства ў залежнасці ад прагрэсу краіны ў гэтай ініцыятыве.

А беларускія ўлады — забяспечыць, каб на саміце ў Вільні Беларусь рэпрэзентаваў чыноўнік, не ніжэйшы па рангу за кіраўніка Міністэрства замежных спраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international