Удзельнікі шэсьця “Чарнобыльскі шлях” сустракаюцца каля Акадэміі навук

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыкладна дзьве тысячы чалавек, многія трымаюць транспаранты, нацыянальныя сьцягі падыходзяцьпа абодвух баках праспекта Незалежнасьці да Акадэміі навук. Амапаўцы ачапілі праезжую частку і суправаджаюць калоны шчыльным ланцугом. Час ад часу удзельнікі шэсьця скандуюць “Жыве Беларусь!” Ля Акадэміі навук каля 5000 чалавек. Сярод іх – лідэры Аляксандр Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька.

Ля Акадэміі навук зьявіліся палітыкі Андрэй Саньнікаў, Станіслаў Багданкевіч, Віктар Івашкевіч (адзін з заяўнікаў акцыі), Сяргей Скрабец, паэт Генадзь Бураўкін, лідары Моладзі БНФ Франак Вячорка і Алесь Каліта.  Шмат сьцягоў: бел-чырвона-белыя, сьцягі беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў, сьцягі Менску, сьцягі з джынсавай тканіны. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international