Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-11-05T09:11:39+0300 2013-11-05T10:44:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”:  хто з беларускіх чыноўнікаў выключаны з "чорных спісаў" на ўезд у Еўрасаюз, чаму інвалід-калясачнік судзіцца з нацыянальным аэрапортам, а таксама за што ў Гродне судзяць супрацоўнікаў памежнага пераходу "Прывалкі".

"Падзея тыдня" прысвечана абмеркаванню парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, якое адбылося на мінулым тыдні ў Генеральнай Асамблеі ААН з удзелам беларускіх праваабаронцаў  і прадстаўнікоў міжнародных праваабарончых арганізацый, якія вядуць працу па Беларусі. 

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": 4 лістапада Праваабарончы цэнтр "Вясна" абвясціў пра пачатак новага этапу маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў у Беларусі. Праваабаронцы звяртаюцца да ўсіх грамадзянаў  з просьбай паведамляць інфармацыю пра становішча асуджаных у турмах, калоніях, ізалятарах, лячэбна-працоўных прафілакторыях, калі ў іх выпадку парушаюцца  правы чалавека. Калі ў вас ёсць такія гісторыі, пра іх можна пісаць на электронны адрас - info.zakratami@gmail.com ці на паштовы адрас - 220114, Мінск, абаненцкая скрыня 203. Пра праблемы месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі распавядае адзін з ініцыятараў маніторынгу юрыст Павел Сапелка.

“Навіны палітвязняў”: Пасля працяглага перапынку Марына Адамовіч пачала атрымліваць лісты ад свайго мужа – палітзняволенага Мікалая Статкевіча; Дазвол на кароткатэрміновае спатканне атрымалі сваякі палітвязня Арцёма Пракапенкі.

У музычных паўзах - песні гурта “Tlusta-Lusta”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international