Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў скаргі ў Магілёўскі абласны суд

2013 2013-11-05T08:01:50+0300 2013-11-05T08:01:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-krych-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 1 лістапада накіраваў дзве скаргі на адрас Магілёўскага абласнога суда.

У надзорнай скарзе на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня 2013 года па пазову КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” аб абароне дзелавой рэпутацыі на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда Уладзімір Кудраўцаў просіць:

  1. Вынесці пратэст на прадмет адмены рашэння суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня 2013 года і спыніць вытворчасць па справе;
  2. Спагнаць з пазоўніка на яго карысць выплачаную ім дзяржпошліну ў памеры 150000 рублёў;
  3. Вынесці прыватнае вызначэнне на адрас былога суддзі суда Крычаўскага раёна А. Курыліна, які зараз працуе старшынёй суда Слаўгарадскага раёна, і суддзяў па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда Домніч Т. Т., Маймусавай І. Д., Раманава А. П. за недастатковы прафесіяналізм;
  4. Паведаміць месца, дату і час разгляду яго надзорнай скаргі.

У касацыйнай скарзе ў судзебную калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 22 кастрычніка 2013 года па пазову КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” аб абароне дзелавой рэпутацыі выдавец газеты “Вольны горад” звяртаецца з просьбай:

  1. Адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 22 кастрычніка 2013 года і спыніць вытворчасць па справе;
  2. Спагнаць з пазоўніка на яго карысць 150000 рублёў выплачанай ім дзяржпошліны;
  3. Вынесці прыватнае вызначэнне на адрас суддзі суда Крычаўскага раёна Качанавай А. В. за недастатковы прафесіналізм.

Скаргі ў судовыя інстанцыі Уладзімір Кудраўцаў накіраваў пасля таго, як магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель азнаёміўся з адпаведнымі дакументамі і высветліў, што суддзі Крычаўскага раённага суда і Магілёўскага абласнога суда не мелі права разглядаць пазовы з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” да незалежнай газеты “Вольны горад” аб абароне дзелавой рэпутацыі, дзе адказчыкам выступаў яе заснавальнік Уладзімір Кудраўцаў.

Барыс Бухель адзначыў, што спрэчкі паміж юрыдычнай асобай і фізічнай асобай, якія звязаныя з абаронай дзелавой рэпутацыі у сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці мусіць разглядаць толькі гаспадарчы суд.

Па словах Барыса Бухеля, гэта прапісана ў артыкуле 47 Гаспадарча-працэсуальнага Кодэкса і ў пункце 6 Пастановы пленума Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь №16 ад 26 красавіка 2005 г.

Праваабаронца кажа, што суд Крычаўскага раёна наогул не меў права прымаць да разгляду пазовы з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”, а мусіў быў растлумачыць пазоўнікам, што з адпаведным пазовам яны павінны звяртацца ў гаспадарчы суд.

Уладзімір Кудраўцаў і журналісты “Вольнага горада” спадзяюцца, што, пасля разгляду скаргаў у Магілёўскім абласным судзе, суд спыніць вытворчасць па справах аб абароне дзелавой рэпутацыі па пазовах з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” у сувязі з тым, што справы не падлягаюць разгляду ў судах з прычыны іх непадведамнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international