Суд актывістаў з гарвыканкамам зацягнуўся

2013 2013-11-05T06:54:18+0300 2013-11-05T06:54:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shaliapau-gaurucikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў.

Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў.

1 лістапада каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Х. Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"А. Гаўруцікаў спрабавалі аспрэчыць праз суд забарону  на шэсце і мітынг. Судзьдзя  Алена Папкова адклала судовы разгляд да 4 лістапада, выклікаўшы на працэс намесніка старшыні гарвыканкаму, які падпісаў адмову.

Скаргу Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жаляпава разглядае Кастрычніцкі райсуд. Заяўнікі прасілі, каб суддзя Алена Папкова выклікала на суд прадстаўнікоў гарвыканкаму і аблвыканкаму. Прадстаўнікі з'яdіліся, але нічога не змаглі патлумачыць. Бо акцыі забараніў намеснік старшыні гарвыканкаму  Уладзімір Шлома, які  на суд не прыйшоў, спаслаўшыся на занятасць. Суддзя настойвае, каб ён усе ж з'явіўся ў суд і даў тлумачэнні.

Замоўленыя актывістамі мерапрыемствы – шэсце і мітынг --  мусілі стацца акцыямі салідарнасці з урачом  Ігарам Пастновым. У той час, калі падаваліся заяўкі, віцебскі ўрач знаходзіўся на прымусовым псіхіятрычным лячэнні. І віцебскія актывісты 28 верасня збіраліся пратэставаць супраць выкарыстання медычных псіхіятрычных установаў у якасці сродка барацьбы з  тымі,  хто крытыкуе дзейнасць уладаў.

 

Актывісты лічаць, што намеснік старшыні гарвыканкаму, забараніўшы мерапрыемствы,  парушыў права грамадзянаў на свабоднае выказванне ўласных меркаванняў. Спадар Шлома, паводле ліста з адмовай, апеляваў да  рашэння  Віцебскага гарвыканкаму "Аб правядзенні масавых акцый у Віцебску", і забараніў  акцыі праз тое, што арганізатары не прадставілі дамоваў на абслугоўванне мерапрыемстваў  службамі ЖКГ, міліцыяй і мэдыкамі. Наяўнасьць такіх дамоваў – галоўнае патрабаванне  гэтага дакументу. Аднак у ім гаворыцца, што такі парадак  мусіць быць пры арганізацыі пікетаў і мітынгаў, а вось пра шэсці ў рашэнні гарвыканкаму №881 няма ніводнага слова. Таму актывісты лічаць забарону шэсця на гэткай падставе незаконнай.

Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў хочуць дамагчыся, каб суд прызнаў забарону  незаконнай і абавязаў орган улады  даць дазвол на акцыі, прысвечаныя ўсё той жа праблеме. Яны лічаць яе па-ранейшаму  актуальнай: хаця  Ігар Пастноў паўтара месяцы таму ўжо выйшаў з псіхіятрычнага шпіталю, пагроза выкарыстання  псыхіятрычных медычных установаў супраць "іншадумцаў" застаецца верагоднай і надалей..

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international