Перашкоды для удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” пачаліся ў 17 гадзін

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Задоўга да пачатку “Чарнобыльскага шляху” міліцыя перакрыла падыходы да плошчы Якуба Коласа. Людзі зьбіраюцца купкамі каля ЦУМу і філармоніі. Цягнікі метро праязжаюць плошчу без прыпынку яшчэ з 17 гадзінаў, гэтак жа як і соты аўтобус гарадскога маршруту. Мінчукоў настойліва выціскаюць у бок Акадэміі навук. Найбольшая колькасьць удзельнікаў шэсьця пакуль канцэнтруецца каля ЦУМу, частка зьбіраецца каля кінатэатра “Кастрычнік”. Ля тэрыторыі Акадэміі навук амапаўцы і людзі ў цывільным таксама пачаль выстройвацца ў ачапленьне.

Нагадаем, што шэсьце пачнецца а 18-й гадзіне ад Акадэміі Навук і завершыцца ля чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. Некалькі арганізатараў будуць знаходзіцца на плошчы Якуба Коласа, каб там сустракаць людзей і накіроўваць іх да Акадэміі Навук, на дазволенае месца збору.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international