ПЦ "Вясна" распачынае новы этап маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы

2013 2013-11-04T14:32:33+0300 2013-11-05T10:39:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Ул. Агнёва з сайта Вслух.ру

Фота Ул. Агнёва з сайта Вслух.ру

Праваабарончы цэнтр "Вясна" абвяшчае пра пачатак новага этапу маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь.

Уся інфармацыя, якая тычыцца аналізу пенітэнцыярнага заканадаўства і маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы, публікуецца ў тэматычнай рубрыцы на сайце ПЦ "Вясна". Экспертам рубрыкі з'яўляецца юрыст Павел Сапелка, які, выразна абгрунтаваўшы актуальнасць праблемы парушэння правоў чалавека ў дачыненні да людзей, якія знаходзяцца ў месцах прымусовага ўтрымання, пачаў актыўную працу ў гэтым напрамку ў траўні 2012 года.

Вынікі першага этапу працы былі адлюстраваны ў «Справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь», апублікаваным у красавіку гэтага года. Быў прадстаўлены аналіз заканадаўства і практыкі яго прымянення з пункту гледжання выканання дзяржавай абавязкаў, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і абавязковымі для Беларусі Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі ААН і іншымі дакументамі. Таксама ў Справаздачы нададзеная ўвага параўнальнаму аналізу нормаўправа Беларусі і розных дзяржаў, якія дасягнулі прагрэсу ў выкананні задач пенітэнцыярнай сістэмы.

Варта адзначыць, што Справаздача выклікала вялікую цікавасць сярод не толькі беларускай, але і міжнароднай грамадскасці. Яе дадзеныя ў сваёй працы выкарыстоўвалі такія найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі, як Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Amnesty International.

На новым этапе маніторынгу праваабаронцы працягнуць даследаванне ўсіх закранутых пытанняў больш паглыблена і шырока. Як і раней, ПЦ "Вясна" заклікае ўсіх, хто валодае інфармацыяй пра становішча асуджаных і асобаў, абмежаваных у правах у сувязі з утрыманнем у розных установах, альбо хоча распавесці пра асабістыя праблемы такога кшталту, пісаць на электронны адрас - info.zakratami @ gmail.com ці на паштовы адрас - 220114, Мінск, а/с 203.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international