Юрыя Рубцова судзяць за “непадпарадкаванне” міліцыі

2013 2013-11-04T12:18:55+0300 2013-11-04T14:34:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

4 лістапада актывіст апазіцыі Юрый Рубцоў, затрыманы ўдзельнік учорашняй акцыі “Дзяды”,  дастаўлены ў суд Савецкага раёна Мінска. Яго абвінавачваюць паводле артыкула 23.4 КаАП РБ.

Жыхар Гомеля 3-га лістапада браў удзел у мірным шэсці “Дзяды”. Ён быў апрануты ў майку з надпісам “Лукашенко, уходи”, і яшчэ напачатку акцыі супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі, каб ён зняў гэтую майку. Затрыманне актывіста адбылося ўжо пасля мітынгу ў Курапатах. У раёне дыспетчарскай станцыі “Карбышава” два міліцыянеры схапілі Рубцова і без тлумачэння прычынаў, заламіўшы рукі, запіхнулі яго ў мікрааўтобус. Затрыманы быў дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак па вуліцы Карбышава.  

У пратаколе, складзеным на Юрыя Рубцова, ён абвінавачваецца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі – напэўна так апошнія кваліфікавалі нежаданне актывіста зняць майку. "Непадпарадкаванне" паводле арт. 23.4 КаАП цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністратыўны арышт.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international