У Мінску прайшлі Дзяды (онлайн+фота)

2013 2013-11-03T11:06:29+0300 2013-11-04T14:54:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzjady.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адбылося традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах - памяці продкаў, загінулых падчас бальшавіцкага тэрору.  Грамадскае назіранне ладзілі праваабаронцы з ПЦ "Вясна" пры ўдзеле БХК ды іншых валанцёраў.

Збор удзельнікаў а 10.30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»). З 11.00 да 14.30 — шэсце.

10.50 Шэсце, заяўнікам якога выступае Кансерватыўна-хрысціянскай партыя — БНФ, дазволена ўладамі. На месцы збору каля сотні чалавек. Удзельнікі шэсця трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, партыйную сімволіку, вядомыя па мінулым акцыям транспаранты і расцяжкі.

Назіральнікі, якія знаходзяцца ў пераходзе побач заводам "Луч", паведамляюць, што міліцыянт без бэйджу, запатрабаваў, каб яны пакінулі пераход. Праваахоўнік адмовіўся назваць сваё імя. Міліцыянт патлумачыў, што пераход метро - месца масавага скаплення людзей, таму тут назіраць забаронена. 

11.00 Як паведамляе "Радыё Свабода", да ўдзельніка шэсця ў майцы з надпісам «Лукашенко, уходи» падышлі міліцыянты і папрасілі зняць і схаваць майку, каб не было канфліктаў.

11.05 Калона рушыла ў бок Курапатаў. Удзельнікі скандуюць "Жыве Беларусь", спяваюць "Пагоню".

11.20 Назіральнікі падлічылі, што ў шэсці прымае ўдзел 400 чалавек.

11.50 На шэсці няма ніводнага міліцыянта ў форме. Назіральнікі налічылі 60 супрацоўнікаў у штацкім.

12.00 Удзельнікі шэсця дайшлі да Нацыянальнай бібліятэкі. Калона ідзе павольна па тратуары.

12.30 Калона прайшла Лагойскі тракт. Меней за 3 км застаецца да Курапатаў.

14.20 Удзельнікі шэсця дайшлі да Курапатаў. Пачынаецца мітынг. Выступаюць сябры КХП-БНФ.

14.50 Сканчваецца выступленне палітыкаў. Людзі накіроўваюцца ўсталёўваць крыжы.

15.00 Назіральнікі паведамілі, што ў Курапатах былі міліцыянты ў форме, але без імянных бэйджаў. Каля крамы "Суседзі", што на кальцавой, стаяць аўтазакі. Аднак затрыманняў пакуль няма. 

15.20 Затрыманы ўдзельнік Юрый Рубцоў. Ён быў апрануты ў майку з надпісам "Лукашенко, уходи". Яшчэ напачатку акцыі міліцыянты папярэджвалі, каб ён зняў майку. 

Фота прадастаўленыя грамадскімі назіральнікамі. Глядзіце таксама Маніторынгавую справаздачу па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Дзяды - 2013".

Дзяды-2013
Дзяды-2013
Дзяды-2013
Дзяды-2013. Затрыманы на акцыі Юрый Рубцоў
Дзяды-2013
Дзяды-2013
Дзяды-2013
Дзяды-2013

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international