У Брэсце абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца інваліды

2013 2013-11-01T12:07:02+0300 2013-11-01T12:07:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/drazdouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю

Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю

Мерапрыемства адбылося ў рамках новай інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць”, якую ладзіць асветніцкая праваабарончая установа “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

Як паведаміў каардынатар “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Сяргей Драздоўскі, мэта дадзенага этапу кампаніі - паўплываць на змест і фармат дзяржаўных праграм, што тычацца людзей з абмежаванымі магчымасцямі, каб пераарыентаваць гэтыя дакументы на нормы, якія ўтрымліваюцца ў міжнароднай Канвенцыі аб правах інвалідаў. “Самім інвалідам і грамадскасці важна разумець, як складаюцца гэтыя дзяржаўныя праграмы і якім чынам мы можам паўдзельнічаць у такім працэсе, - распавёў Драздоўскі. - Напрыклад, да 2015 года з'явіцца чатыры новыя праграмы , якія тычацца нацыянальнай палітыкі ў сферы інваліднасці і іх распрацоўка пачнецца ўжо ў наступным годзе. Таму на сустрэчах у рэгіёнах Беларусі мы вызначаемся з пытаннямі, якія варта прапаноўваць тым, хто займаецца фармаваннем падобных дакументаў”.

Нягледзячы на тое, што Беларусь пакуль не з’яўляецца ўдзельнікам міжнароднай Канвенцыі па правах інвалідаў, афіцыйныя асобы заяўляюць, што наша краіна знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі да падпісання дакумента. Таму, на думку Сяргея Драздоўскага, вельмі важна ўжо цяпер паўплываць на змест новых дзяржаўных праграм з арыентацыяй на прынцыпы, што ўтрымлівае глабальная канвенцыя. “У адрозненне ад еўрапейскага заканадаўства ў беларускім няма персанальнай арыентацыі на канкрэтнага чалавека. З-за гэтага дзяржаўныя праграмы працуюць “на ўсіх і для ўсіх”, а ў выніку - ні на каго. Таму варта пазбегнуць гэтай размытасці і вызначыць наколькі эфектыўна выконваюцца існуючыя праграмы”, - лічыць каардынатар “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international