Аб’яднанне украінцаў “Кабзар” будзе дабівацца памяшкання праз Брэсцкі абласны суд

2013 2013-11-01T11:26:18+0300 2013-11-01T11:26:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus16.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Кіраўнік аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” Мікалай Чарнавус 1 лістапада падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суддзі Мікалая Сельмановіча ад 24 кастрычніка 2013 года.

Раней мы паведамлялі, што і праз суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Мікалай Чарнавус не змог дабіцца памяшкання для грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”. Суддзя Мікалай Сельмановіч не задаволіў яго скаргу і прызнаў, што гарвыканкам дзейнічаў у адпаведнасці з законам.

У сваёй скарзе ў Брэсцкі абласны суд Мікалай Чарнавус паведамляе, што мясцовыя чыноўнікі не толькі заблыталі пытанне арэнды памяшканняў, але ствараюць штучныя перашкоды недзяржаўным грамадскім арганізацыям ў выдзяленні памяшканняў для атрымання юрыдычнага адрасу. Грамадскі актывіст упэўнена канстатуе, што ў Баранавічах ёсць свабодныя памяшканні, якія гарвыканкам можа здаць ў арэнду НГА. А намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Цупрык Л.А., даводзіць Мікалай Чарнавус Брэсцкаму абласному суду, пісьмова паведамляе, што ў Баранавічах няма вольных памяшканняў. У сваю чаргу Баранавіцкі гарвыканкам прадастаўляе вольнае памяшканне (вул. Савецкая, д.60) для ГА “Кабзар”, але потым хуценька забірае яго зноў. У іншых лістах гарвыканкам рэкамендуе аб’яднанню баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” заплаціць 2 млн. рублёў і ўдзельнічаць ў аукцыёне, каб мець памяшканне для атрымання юрыдычнага адрасу.

 – Фактычна ў кожным лісце ад чыноўнікаў прапануецца нешта новае, таму знайсці праўду ў Баранавічах проста немагчыма. На Украіне прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый плацяць за арэнду сімвалічную суму: адну грыўну (усяго 1 тыс. бел. рублёў). Таму я буду прасіць Брэсцкі абласны суд не толькі адмяніць рашэнне суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 24.10.2013г., але і абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам прадаставіць адно з вольных памяшканняў для ГА “Кабзар” без удзела ў аукцыёне, – адзначыў Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international