26 красавіка – Дзень нараджэньня Вольгі Рыгораўны Завадскай

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У маці журналіста Дзьмітрыя Завадскага, з моманту зьнікненьня якога неўзабаве споўніцца сем  гадоў, сёньня дзень нараджэньня. Нягледзячы на глыбокі душэўны боль, які пасяліўся ў сэрцы маці ў сувязі са зьнікненьнем сына Дзьмітрыя, яна захавала жыцьцёвы аптымізм, актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яе імя заўсёды на слыху ў дэмакратычнага грамадства не толькі Беларусі, але і іншых краін. Вольга Рыгораўна прымае актыўны ўдзел у многіх акцыях і мерапрыемствах, якія скіраваны на пабудову сапраўды свабоднай і незалежнай дзяржавы.


Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да віншаваньняў, якія сёньня гучаць у яе гонар і жадаюць жанчыне, маці і Чалавеку бясконцай надзеі, людской цеплыні і добрых навінаў яе дому.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international