У экстрэмальных умовах родныя і сябры адзначылі дзень нараджэньня Віктара Ганчара. Пажар на тэхнічным паверсе нанёс значныя страты кватэры, дзе жыве сям’я зьніклага палітыка.

2003 2003-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сямья і сябры кожны год 7 верасьня адзначаюць дзень нараджэньня зьніклага палітыка. Не выключэньнем стала нядзеля і гэтага году – жонка Віктара Ганчара Зінаіда рыхтавалася да прыходу гасьцей, калі каля 15 гадзінаў адчула пах дыму. Кватэра Ганчара знаходзіцца на апошнім 9 паверсе, над ёй – яшчэ тэхнічны паверх. Менавіта там і ўзьнік пажар. У хуткім часе прыбылі пажарныя, але яны не змаглі трапіць да месца ўзгараньня, паколькі тэхнічны паверх аказаўся зачыненым (цікава, якім чынам туды трапілі падпальшчыкі?). Вырашылі тушыць звонку. І струмені вады паліліся па сьценах кватэры Ганчароў. Закараціла праводку, адключыўся тэлефон, вада цякла нават праз разеткі і люстры. Аказаліся цалкам сапсаванымі шпалеры і паркет, мэбля, вада трапіла нават у шафы. Госьці, якія да таго часу пасьпелі сабрацца, вёдрамі і бачкамі выносілі ваду.

Зараз сямья Віктара Ганчара ў шоку. Яны спадзяюцца, што адпаведныя службы займуцца расьсьледваньнем прычынаў пажару і скампенсуюць нанесеныя страты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international