У Мазыры сябра незалежнага прафсаюзу аспрэчвае сваё звальненне ў судзе

2013 2013-10-31T16:25:09+0300 2013-10-31T16:25:09+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні адбылося трэцяе паседжанне Мазырскага раённага суда па іску члена Беларускага Незалежнага прафсаюза Уладзіміра Ключнікава. Работнік Мазырскага НПЗ лічыць, што яго звальненне з'яўляецца незаконным і звязана з яго прыналежнасці да незалежных прафсаюзаў.

За апошні год у дачыненні да Уладзіміра з боку адміністрацыі завода было вынесена два дысцыплінарных спагнання, якія і сталі прычынай яго звальнення.

- Першае дысцыплінарнае спагнанне я атрымаў за тое, што не прад'явіў пропуск людзям у камуфляванай форме на тэрыторыі свайго цэха, падчас працы, - распавядае сябра прафсаюза. Другое спагнанне на мяне наклалі за тое, што я нібыта адмовіўся ад выканання працы. Ішоў дождж і мяне з маім калегам накіравалі сартаваць метал. Я сказаў майстру, што выканаю гэтую працу па заканчэнні дажджу. Выконваючы працу ў дождж, я мог атрымаць траўму. Упэўнены, што калі б я пайшоў выконваць гэтую працу, мяне б пакаралі за парушэнне тэхнікі бяспекі.

На думку Уладзіміра - гэта траўля па прафсаюзнай прыналежнасці, іншага тлумачэння ён не бачыць.

Таксама лічыць і старшыня Незалежнага прафсаюза на ААТ "Мазырскім НПЗ" Юры Швец, які прысутнічаў на паседжанні суда. На думку прафсаюзнага актывіста іншага тлумачэння гэтаму няма.

- У нашага прафсаюзнага юрыста цяпер пяць спраў ляжыць, па якіх прыйдзецца прайсці суды, - распавядае Юрый Аляксандравіч. І я ўпэўнены, што ў нашых мясцовых судах рабіць няма чаго. Нам давядзецца адстойваць сваю правасць у Мінску. Іншага шляху няма.

Судовае пасяджэнне пачалося з апытання сведак па хадайніцтве прадстаўніка адказчыка "Мазырскага НПЗ". Удзельнікі працэсу выслухалі сведкавыя паказанні дзевяцярых чалавек. Пазоўнік хадайнічаў аб прыцягненні да справы яшчэ аднаго сведкі. У сувязі з гэтым, паседжанне суда будзе працягнута заўтра ў пятніцу 1 лістапада.

Звальненне членаў прафсаюза стала прычынай нядаўняй акцыі пратэсту, якую правялі Юрый Швец і яго намеснік Васіль Альхоўскі.Пасля пяцідзённай галадоўкі лідэраў прафсаюза, акцыя была прыпыненая. Аднаўленне галадоўкі зайздрасці ад вынікаў перамоваў і выканання патрабаванняў удзельнікаў акцыі.

Каб падтрымаць сваіх братоў па прафсаюзу, у Мазыр прыехалі старшыня БНП Мікалай Зімін, старшыня НПГ ААТ "Беларуськалій" Сяргей Чаркасаў, рэферэнт старшыні БНП Аляксандр Доўнар і прэс-сакратар БНП Раман Ярашэня. 

Нагадаем, што за пяць гадоў колькасць першаснай арганізацыі БНП у Мазыры скарацілася на палову з 1400 да 700 членаў прафсаюза.

belnp.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international