Салігорск: Па абарону правоў беларускамоўных да ідэолагаў

2013 2013-10-31T08:15:26+0300 2013-10-31T08:15:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova-saligorsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Салігорску Віктар Малочка звярнуўся ў ідэалагічны аддзел Мінскага аблвыканкама, каб паўплываць на моўную палітыку Салігорскага тэлеканала (СТК). Беларускую мову ў эфіры мясцовыя тэлевізійшчыкі, на думку актывіста, выкарыстоўваюць не дастаткова часта ў параўнанні з рускай.

- Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі дзяжаўнымі мовамі ў краіне з’яўляюцца беларуская і руская. Наданне прыярытэту толькі адной рускай мове супярэчыць як Канстытуцыі, так і Закону “Аб мовах”, - кажа Віктар Малочка.

Яшчэ ў сакавіку актывіст АГП з іншымі неабыякавымі да моўнай праблемы салігорцамі звяртаўся да кіраўніцтва СТК з прапановай зрабіць падборку беларускамоўных віншаванняў і ўключыць у музычны спіс беларускамоўных выканаўцаў. Пасля шэрагу зваротаў у суд, пракуратуру ды мясцовы ідэалагічны аддзел Віктар Малочка здолеў дамагчыся пэўных зрухаў ва ўзнятым пытанні. Напрыканцы верасня Салігорскі райвыканкам рэкамендаваў кіраўніцтву СТК стварыць фонд беларускамоўных верашаў і выканаўцаў і ўкулючыць іх у папку віншаванняў. Да таго ж чыноўнікі прызналі, што даваць адказы не на мове завроту з’яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства. За невыкананне дадзенай нормы адказнай асобе Салігорскага тэлеканала была выказана афіцыйная заўвага.

22 кастрычніка спадар Малочка разам з паплечнікамі наведаў рэдакцыю СТК, каб спраўдзіць ці выконваецца даручэнне мясцовых ўладаў дзяржаўнай тэлевізіяй. Высветлілася, што папка з назвай “Прапануем вершы на беларускай мове і песні” у рэдакцыі насамрэч з’явілася. Ёсць там і некалькі беларускамоўных вершаў. А вось з песнямі ўзнікла праблема.

- На думку работнікаў тэлеканала, беларускамоўныя выканаўцы гэта гурт “Иван Купала” з песняй “Кострома”, нехта “Остап Бандера”, “Носко Сергей” і гэтак далей. Прычым па-беларуску напісаны толькі загаловак зверху “Спявак” -”Песня”. Усё астаняе на рускай мове, у тым ліку і абсалютная большасць музычных кампазіцый у тым спісе рускамоўныя, - абураецца спадар Малочка вынікамі псеўдабеларусізацыі на СТК. - Усё гэта інакш як здзекам назваць нельга. І адбываецца гэта ўсё на дзяржаўным прадпрыемстве.

Менавіта з гэтай прычыны дэмакратычны актывіст і звярнуўся ў Ідэалагічны аддзел Мінскага аблвыканкаму. Віктар Малочка спадзяецца дамагчыся гучання беларускай мовы ў эфіры тэлеканала ў суадносінах 50/50 да рускай, а таксама стварэння адэкватнай магчымасці замаўляць віншаванні з беларускімі вершамі, беларускімі выканаўцамі і беларускамоўнымі песнямі, а ня толькі “на ангельскій, гішпанскай ці яшчэ якой-небудзь”.

Калі Ідэалагічны аддзел не пойдзе на сустрач, спадар Малочка гатовы дамагацца праўды ў вышэшых інстанцыях і нават у судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international