Бабруйск: Судовая справа блогера Жалнова яшчэ працягваецца

2013 2013-10-31T08:06:23+0300 2013-10-31T08:06:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhalnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жалноў, блогер з Бабруйска. Фота: baj.by

Алег Жалноў, блогер з Бабруйска. Фота: baj.by

30 кастрычніка суддзя Наталля Чарапуха працягнула разгляд справы Алега Жалнова, які судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ. Нагадаем, позву на сённяшняе пасяджэнне блогеру прынеслі за пару гадзін да пачатку, прама на працоўнае месца.

На гэтым пасяджэнні зноў былі заслуханы паказанні ўсіх сведкаў, уключна з панятымі Макарэвічам, Капусціным і Панчанкам. Як і раней, супрацоўнікі ДАІ паводзілі сябе разняволена і весяліліся. Падчас пасяджэння маёр Аляксандр Аляксандраў нават дазволіў сабе значна павысіць голас на суддзю, і не атрымаў на гэты конт ніякіх заўваг. “Даішнікі” спакойна адмаўляліся адказваць на пытанні Жалнова, “бо ўжо давалі на гэты конт тлумачэнні”, суддзя з імі пагаджалася.

Наталля Чарапуха адзначыла, што відэа, зробленае Жалновым і яго сынам Аляксеем падчас інцыдэнта, разглядацца не будзе, бо “было зроблена без дазволу”. Такім чынам, на наступным пасяджэнні будзе праглядацца толькі відэа, зробленае інспектарам Аляксандравым і знешняй камерай назірання. Жалноў адзначае, што на гэтых відэаматэрыялах не хапае пэўных важных дэталяў.

Наступнае пасяджэнне адбудзецца 1 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international