viasna on patreon

У Мінску трагічна загінула праваабаронца Вікторыя Старасценка

2013 2013-10-30T16:54:33+0300 2013-10-31T08:49:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viktoryja-starascenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вікторыя Старасценка

Вікторыя Старасценка

Вікторыя трапіла пад грузавік. Аварыя адбылася 30 кастрычніка каля 8.50 на вуліцы Карбышава ў раёне дома № 1. Дзяўчына пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, абсталяванага адпаведнай дарожнай разметкай, знакамі, і « спячым паліцэйскім» , калі яе збіў грузавік на хуткасці 90 кіламетраў у гадзіну, піша udf.by.

Вікторыя апынулася пад грузавым аўтамабілем МАЗ- 555102 - яе нага была заціснутая паміж задняй воссю і падрамнікам. Ратавальнікі дасталі жанчыну і перадалі медыкам. У 10.40 пацярпелая памерла ў бальніцы.

У 2009 годзе Вікторыя перамагла з эсэ ў конкурсе ў межах кампаніі«Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=117197

Праваабарончы цэнтр " Вясна " выказвае спачуванні родным і блізкім у сувязі з трагічнай смерцю Вікторыі Старасценка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства