Выступ Прэзідэнта FIDH на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме

2013 2013-10-30T12:15:52+0300 2013-10-30T12:18:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karym-lakhidzhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме

Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме

Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума. Выступ Прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Карыма Лахіджы на адкрыцці мерапрыемства 26 кастрычніка.

Для мяне гэта запрашэнне адначасова радаснае і сумнае. І ў любым выпадку вельмі сімвалічнае.

Больш за дзесяць гадоў таму Алесь Бяляцкі, мой сябра, арганізацыя якога Праваабарончы цэнтр "Вясна"толькі ўвайшла ў Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека і якога ў тыя гады мы яшчэ не вельмі добра ведалі, прапанаваў FIDH падтрымаць першы форум беларускіх праваабаронцаў. Гэтая падрыхтоўка адразу задала рытм нашаму будучаму супрацоўніцтву з гэтым дзіўным чалавекам. Ён патлумачыў нам тады, што практычна ўсе арганізацыі як раз у тыя гады былі ліквідаваныя рашэннямі судоў, што гасцініцы адмаўляліся прадаставіць памяшканне для правядзення форуму, што многія спонсары адмаўляліся ў сітуацыі, якая склалася,фінансаваць такое мерапрыемства. А таксама, што ён лічыў, што менавіта тады было неабходна правесці такое мерапрыемства, каб падтрымаць матывацыю і рашучасць праваабаронцаў, каб не даць рэжыму спыніць іх дзейнасць.

Мы памятаем, якія дыскусіі паўсталі ў Федэрацыі, калі Алесь патлумачыў нам, як мы будзем удзельнічаць у гэтым форуме. Але яго рашучасць і жаданне правесці гэта мерапрыемства нягледзячы ні на што выклікалі падтрымку, і сярод шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзіла Федэрацыя, мы часта ўзгадваем гэты Форум, які тады адкрываў разам з Алесем Генеральны сакратар FIDH. Гэта быў першы і апошні форум, які арганізатары змаглі правесці ў самой Беларусі. У нас ад яго засталосяўражанне такое ж сумнае і цёмнае ў чымсьці, як і часы, якія перажывала ў той момант Беларусь. Праваабаронцы павінны былі сустракацца ў лясах, у катэджы, які быў зняты на падставе сямейнай падзеі, удзельнікі прыязджалі нейкіміабыходнымі дарогамі, і форум быў афіцыйна адкрыты толькі калі змаглі прыехаць амбасадары і прэса. Для замежных удзельнікаў усё было даволі экзатычна ў гэтым вельмі дрэнна ацяпляным цемнаватым памяшканні. І тым не менш, рашучасць, якая аб'ядноўвала ўсіх удзельнікаў для абароны правоў чалавека, была такая ж, як і ў нас.

Хто з нас тады мог меркаваць, што нават гэтая сустрэча, паўлегальная, была толькі адным з этапаў доўгай серыі новых рэпрэсій, новых парушэнняў рэжымам самых фундаментальных правоў чалавека - права на асацыяцыю, на свабоду сходаў, на выказванне меркаванняў.

Другі форум змог быць праведзены ўжо толькі ў Вільні ў 2010 годзе, бо яго арганізатары мусілі прызнаць, што такая сустрэча не магла больш мець месца ў іх краіне.

Сучасную сітуацыю вы ведаеце значна лепш за мяне. Сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна", нашай сяброўскай арганізацыі ў Беларусі, падзялілі ўсе цяжкасці са сваімі калегамі, з усімі вамі, і з актывістамі, якіх яны абаранялі ўсе гэтыя доўгія гады. Затрыманні, арышты, ператрусы і ў 2011 годзе самае страшнае - арышт Алеся па цалкам надуманых і ганебных для рэжыму падставах. Але і "Вясна" і калегі з іншых праваабарончых арганізацый Беларусі працягнулі сваю працу, працу легітымную і больш чым калі-небудзь патрэбную на карысць беларускага грамадства, змучанага гадамі бяспраўя і адсутнасці правасуддзя. Вашая прысутнасць тут сведчыць прарашучасць працягваць гэтуюпрацу.

Тыя, хто працягваюць, нясуць на сабе двайны-патройны цяжар. У сітуацыі, калі СМІ таксама падвяргаюцца шматлікім абмежаванням, выніківашага маніторынгу часам замяняюць свабоднае слова журналістаў. У сітуацыі, калі ў адвакатаў адбіраюць ліцэнзію за тое, што яны выконвалі свой ​​прафесійны абавязак, абараняючы ахвяраў рэжыму, вы часам арганізуеце, а часам і замяняеце сабой абарону. Вы падтрымліваеце палітычных зняволеных і іх сем'і. І галоўнае - вы падтрымліваеце надзею, надзею ўсіх ахвяраў залежнага правасуддзя, але таксама і надзею міжнароднай супольнасці на тое, што Беларусь будзе вольнай, надзею на чалавечую годнасць, якую спрабуюць растаптаць любой цаной.

Не выпадкова, што палітычныя зняволеныя, пра крытычную сітуацыю якіх FIDH увесь час гаворыць на міжнародным узроўні, сёння працягваюць быць ахвярамі здзекаў і розных парушэнняў іх правоў нават у турме. Нават знаходзячыся ў зняволенні, яны застаюцца сімвалам свабоднай краіны і грамадзянаў гэтай краіны, якія змагаюцца за свае правы. Будзь гэта праваабаронца Алесь, ці прадстаўнікі палітычных партый, ці маладыя анархісты - усе яны ахвяры залежнага правасуддзя і няправільных судовых разбіральніцтваў. У 2008 годзе Суэр Белхасен, якая тады была Прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, правяла разам з беларускімі калегамі місію ў Беларусі па даследаванні ўмоваў зняволення. Алесь цяпер у сваіх лістах сумна жартуе, што ён працягвае камандзіроўку, каб пашырыць гэтае даследаванне. У 2011 годзе, праз паўтары месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, мы вярнуліся ў Беларусь, каб правесці разам з Алесем місію наконт хвалі рэпрэсій, якая працягвала набіраць моц. Наступным этапам была місія назірання за судовым разбіральніцтвам па справе самога Алеся Бяляцкага. І мы змаглі быць на гэтым судовым разглядзе ад пачатку да канца, нягледзячы на тое, што пяцісябрам міжнароднага праўлення FIDH і нашаму генеральнаму дырэктару, якія хацелі прысутнічаць на судзе,было адмоўлена ў візе на ўезд у Беларусь.

Сутыкнуўшыся з некаторай еўрапейскай інэрцыяй і недастатковымі намаганнямі па змяненні сітуацыі ў Беларусі, мы вырашылі крыху змяніць падыход і правялі ў ліпені бягучага года місію па даследаванні эканамічных і сацыяльных правоў, каб распавесці пра выкарыстанне на досыць шырокім узроўні прымусовай працы і цяжкіх эканамічных і сацыяльных умоваў, у якіх знаходзяцца многія беларускія грамадзяне. Мы змаглі пераканацца, што гэтыя рэшткі савецкай сістэмы дасягнулі яшчэ большых прапорцый і цяпер ўяўляюцца проста як нейкая абсурдная грымаса рэжыму, які на міжнародным узроўні сцвярджае, што застаецца апошнім сацыялістычным раем Еўропы. Алесь заўсёды быў перакананы: толькі ўніверсалізм права і, адпаведна, міжнародная салідарнасць могуць быць гарантамі гарманічнага развіцця і зменаў у грамадстве. Менавіта гэтая ўпэўненасць прывяла яго ў Туніс адразу пасля рэвалюцыі, у Егіпет, які перажываў тады цяжкі палітычны крызіс, на Кубу для падтрымкі дысідэнтаў. Гэтая ўпэўненасць таксама дапамагала яму вельмі актыўна працаваць у рамках нашай Федэрацыі па ўсім рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, дзе ён правёў дзесяткі місій, арганізоўваў семінары, а таксама сустракаўся з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці і з мясцовымі ўрадамі.

Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з Алесем, і Кангрэс FIDH, які сабраў у траўні гэтага года больш за трыста чалавек больш чым з ста краінаў свету, пацвердзіў нашу падтрымку і давер нашаму дарагому калегу, які заўсёды прысутнічае ў нашых справах і ў нашых думках, нягледзячы на яго зняволенне. Ён быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH на гэтым Кангрэсе.

Але мне было незвычайна важна прыехаць сюды ў якасці новага Прэзідэнта Федэрацыі (мяне абралі на тым жа Кангрэсе ў траўні гэтага года), каб сказаць вам, што FIDH - гэта больш чым сетка сяброўскіх арганізацый. Мы хацелі б падтрымліваць вас усіх, наколькі гэта магчыма, быць з усімі вамі ў кантакце, і таму мы адразу адказалі станоўча на просьбу падтрымаць гэты Форум, як і ў 2004 годзе.

Мне б хацелася, каб вы ведалі, што мы падзяляем і вашыя надзеі і вашае непрыманне таго, што прыняць нельга, вашае абурэнне. І мы б хацелі, каб вы ведалі, што мы паўсюль, дзе можам, на ўсіх застаўшыхся ў нашым распараджэнні міжнародных платформах уздымаем пытанне правоў чалавека ў Беларусі.

Мы ведаем, што наша дзейнасць, на жаль, мае свае ліміты, мы ведаем, чаго мы не змаглі пакуль дасягнуць, мы ведаем імя кожнага, хто па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні, нягледзячы на вашую і нашую агульную мабілізацыю, працягваюць цярпець недапушчальны зневажальны ціск. Мы ведаем таксама, што дзясяткі людзей у Беларусі па-ранейшаму, нягледзячы на тое, што яны вызваленыя, пазбаўлены свабоды перамяшчэння, а сотні і тысячы - свабоды выказвання і мірных сходаў.

Як лепш за ўсё адказаць на ўсе гэтыя выклікі, як палепшыць нашую сумесную працу, якія механізмы і інструменты нам трэба яшчэ развіць дзеля дасягнення нашай агульнай мэты? Вызначэнне гэтых вельмі канкрэтных задач для мяне з'яўляецца сэнсам нашай сённяшняй прысутнасці тут. Але таксама сэнс для мяне заключаецца і ў тым, каб усе мы адчулі сябе разам і гэта дапамагло б надаць новы стымул нашай рашучасці працягваць свае намаганні.

І таму з велізарным энтузіязмам я гатовы да таго, каб слухаць вас усіх, размаўляць з вамі, абменьвацца досведам.

Я хацеў бы пажадаць вам усім поспеху. Дзякую.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international