Сёння сканчваецца тэрмін абмежавання волі Дзмітрыя Мядзведзя

2013 2013-10-30T11:48:56+0300 2013-10-30T11:49:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miadzvedz_dzmitry.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадпрымальнік Дзмітрый Мядзведзь

Прадпрымальнік Дзмітрый Мядзведзь

Дзмітрый Мядзведзь не займаўся палітыкай, не мае дачынення да палітычных партыяў і рухаў, паведамляецца на сайце palitviazni.info.

Па спэцыяльнасці ён - інжынэр-энэргетык, працаваў у сфэры будаўніцтва, меў уласны бізнэс - яго фірма займалася рамонтнымі работамі.

На судзе распавядаў, што на плошчы апынуўся выпадкова - дамовіўся сустрэцца з сынам, але яны згубілі адзін аднаго ў натоўпе людзей. У выніку і ён сам, і ягоны сын былі затрыманыя ўначы з 19 на 20 снежня і асуджаныя на 10 сутак арышту.

Пасля адбыцця адміністратыўнага тэрміну Мядзведзь быў паўторна арыштаваны і змешчаны ў СІЗА на вул. Валадарскага — гэтым разам у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. 6 студзеня 2011 г. яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу РБ (удзел у масавых беспарадках). Прысуд -  3 гады абмежавання волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, т.зв. "хатняя хімія".

Сёння сканчваецца тэрмін абмежавання волі Дзмітрыя Мядзведзя. На наступным тыдні яго паставяць на прафілактычны ўлік - цягам пяці год за ім будзе заставацца судзімасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international