У Магілёве аштрафаваны лідар магілёўскіх дэмакратаў Юрый Новікаў

2013 2013-10-30T08:30:08+0300 2013-10-30T08:30:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jury-novikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Новікаў

Юрый Новікаў

29 кастрычніка суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе судзі Алены Волкавай аштрафаваў старшыню Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрыя Новікава на 5 850 000 рублёў (45 базавых велічынь) за распаўсюд улётак і збор подпісаў супраць расейскай авіябазы.

У якасці доказаў паслужылі сем улётак і падпісныя лісты, канфіскаваныя ў Юрыя Новікава пры затрыманні, якое адбылося вечарам 8 верасня каля дома №29 на вуліцы Ленінскай у Магілёве.

 “Рашэнне суда цалкам супярэчыць Канстытуцыі і Законам Рэспублікі, бо партыйныя ўлёткі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Беларускага народнага фронту, якія былі пры мне, а таксама падпісныя лісты ніяк не з’яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі. Тым больш, што ва ўлётках былі выходныя дадзеныя. Вырак раённага суда будзем аспрэчваць у Магілёўскім абласным суддзе”, - гаворыць Юрый Новікаў.

У суддзе ў якасці сведкаў былі дапытаны два чалавекі, якія паставілі свае подпісы супраць расейскіх базаў у Беларусі. Адзін з іх зазначыў, што гэтым людзям варта даваць медалі, а не прыцягваць іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што за адну ўлётку Юрый Новікаў атрымаў больш за 800 тысяч штрафу.

“Гэта прэцэдэнт, што за распаўсюд улётак і збор подпісаў штрафуюць як за распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі. Тым больш, што штраф несуразмерны “правапарушэнню””, - адзначыў праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international