Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-10-29T13:17:20+0300 2013-10-29T13:17:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: сустрэча прадстаўнікоў БАЖ з кіраўніцтвам мінскай міліцыі з нагоды масавых затрыманняў журналістаў падчас выканання імі працоўных абавязкаў.

"Падзея тыдня": 26-27 кастрычніка ў Вільні адбыўся ІІІ Беларускі праваабарончы форум, які сабраў 111 дэлегатаў з 25 беларускіх няўрадавых арганізацый -  праваабарончых і тых, што маюць у сваёй дзейнасці праваабарончую кампаненту. У якасці гасцей мерапрыемства сюды з’ехаліся прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый з еўрапейскіх краінаў, якія актыўна працуюць з беларускімі калегамі.

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавядае пра змены ў выбарчым заканадаўстве, якія рыхтуе парламент.

“Навіны палітвязняў”: пракуратура адмовілася разглядаць факты, якія сведчаць аб дрэнных умовах утрымання ў турме, пра якія ў сваім лісце паведаміў Мікалай Аўтуховіч

У музычных паўзах - песні Паліны Рэспублікі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international