Стан 9 палітвязняў крытычны, свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежавана

2013 2013-10-29T13:08:53+0300 2013-10-29T13:09:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fidh-viasna-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

FIDH і ПЦ "Вясна" выступілі з сумеснай заявай пра ўмовы ўтрымання палітвязняў у Беларусі , а таксама пра абмежаванне волі актывістаў - пасля вызвалення не была пагашаная судзімасць, усталяваны прэвентыўны нагляд , актывісты былі пастаўлены на прафілактычны ўлік.

9 чалавек, якія знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, увесь час падвяргаюцца пакаранням, рэзка пагаршаюцца і без таго нялёгкія рэжымы іх утрымання, якія абмяжоўваюць іх сродкі да існавання, якасць харчавання і медыцынскай дапамогі.

Пазбаўленне спатканняў са сваякамі, абмежаванне карэспандэнцыі і пастаянны ціск з мэтай атрымання просьбы аб памілаванні, дапаўняюць фізічныя выпрабаванні псіхалагічнымі, набліжаючы ўмовы ўтрымання да жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання.

FIDH і ПЦ "Вясна" звяртаюць увагу, што акрамя 9 палітычных зняволеных, свабода шэрагу грамадзян Беларусі, якія не знаходзяцца ў месцах зняволення, цяпер сур'ёзна абмежавана з прычыны іх асуджэння або пераследу па палітычна матываваных крымінальных справах. Гэта датычыцца 32 чалавек (на момант публікацыі).

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international