У Бабруйску будуць збіраць сведчанні сталінскіх рэпрэсій

2013 2013-10-29T12:58:45+0300 2013-10-29T12:58:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babruisk_marafon-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вечар памяці рэпрэсаваных у Бабруйску

Вечар памяці рэпрэсаваных у Бабруйску

На вечарыне, якая прайшла ў Бабруйску, узгадалі рэпрэсаваных творцаў, расстраляных ў сутарэннях турмы НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Як і планавалася, на мерапрыемстве прагучалі урыўкі з успамінаў рэпрэсаванага пісьменніка Сяргея Грахоўскага. Былі названыя імёны усіх загінулых у расстрэльную ноч: арганізатарка вечарыны Вольга Піманава скарысталася спісам, складзеным даследчыкам Леанідам Мараковым. Ахвяраў рэпрэсій ушанавалі хвілінай маўчання.

Напрыканцы мерапрыемства Вольга Піманава агучыла прапанову распачаць збор сведчанняў тагачасных рэпрэсій, і зладзіць у офісе АГП невялікі музей. Было вырашана звярнуцца ў гарвыканкам, каб даведацца пра лёс экспазіцыі Музея сталінскіх ахвяр, які калісці быў створаны ў Бабруйску Ганнай Бакач, і гвалтоўна зачынены.

Таксама, па традыцыі, бабруйскія актывісты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ля помніка Ахвярам неабаснаваных рэпрэсій.

Вечар памяці рэпрэсаваных у Бабруйску

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international