Затрымалі за ўлёткі супраць ушчыльненьня Ўручча

2013 2013-10-29T08:40:22+0300 2013-10-29T08:40:22+0300 be

СупрацоўнікіміліцыізатрымаліактывістакампаніісупрацьушчыльненьнязабудовыўПершамайскімраёнеМенскуВіктараТалмачова. Пра гэта паведаміў сябра «Эўрапэрспэктывы» Віктар Янчурэвіч.

Ён апавёў, што Віктара Талмачова схапілі на на вуліцы Каліноўскага і завезьлі ў Першамайскі РУУС.

Талмачоў раздаваў улёткі пра падрыхтоўку да рэфэрэндуму супраць ушчыльненьня забудовы ў Першамайскім раёне. Ва ўлётках гаворыцца пра ініцыятыўную групу па зборы подпісаў, якую стварылі тутэйшыя жыхары пры падтрымцы актывістаў «Эўрапэрспэктывы». Цяпер вядзецца падрыхтоўка да рэгістрацыі гэтай групы. Ад 2005 году жыхары сталічнага мікрараёну пратэстуюць супраць будаўніцтва дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава.

Пасьля апытаньня актывіста выпусьцілі з пастарунку. Міліцыянты забралі ў яго ўлёткі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international