За два месяцы палітвязень Мікалай Дзядок быў двойчы ў карцары

2013 2013-10-28T07:54:49+0300 2013-10-28T07:55:14+0300 be

За два апошнія месяцы Мікалай Дзядок быў двойчы пакараны карцарам. Першы раз палітвязень трапіў туды на 10 дзён у верасні, а другі раз – на 5 дзён у кастрычніку. Прычыны пакарання – фармальныя. Пра гэта зняволены анархіст піша ў лістах да сваёй жонкі Валерыі Хоцінай. Па яе словах, у турме ў Мікалая пагаршаецца здароў’е.

- У турме Мікалай згубіў ужо два зубы, якія не паспеў далячыць на волі. Акрамя таго ў яго пагоршыўся зрок. Гэта праблема ўсіх камерных вязняў, бо няма мачымасці глядзець удалячынь. Таму больш за ўсё мяне непакоіць яго здароўе, бо яшчэ сядзець паўтара года.

Мікалай Дзядок быў асуджаны да чытырох з паловай гадоў зняволення па справе анархістаў. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international