«Міліцыянты ўсё памятаюць і помсьцяць». У Вільні працягваецца праваабарончы форум

2013 2013-10-27T13:34:01+0300 2013-10-27T13:34:01+0300 be

27 кастрычніка ўдзельнікі 3-га беларускага праваабарончага форуму абмяркоўвалі праблемы кантактаў зь дзяржавай.

27 кастрычніка на пляцоўцы «Узаемадзеяньне структураў грамадзянскай супольнасьці з органамі ўлады» удзельнікі 3-га беларускага праваабарончага форуму абмяркоўвалі праблемы кантактаў зь дзяржавай. Ці ёсьць ў гэтай справе станоўчы досьвед?

Мадэратар дыскусіі Андрэй Бастунец прапанаваў выказацца прадстаўніку БАЖ Барысу Гарэцкаму:

 «Мы правялі апытаньне журналістаў і склалі рэйтынг закрытасьці ўстаноў. Аказалася, што яго ўзначаліў не КДБ і МУС, якія хоць маюць прэсавыя службы, а міністэрства аховы здароўя і міністэрства сельскай гаспадаркі. Пасьля гэтага мы да іх зьвярнуліся да ўстановаў з пытаньнем, чаму гэтак атрымалася? Нам адказалі. І выявілася, што толькі 3 з 40 ведамстваў спаслаліся на пэўны рэглямэнт ў парцы з мэдыямі, а астатнія спасылаліся не на нормы закону, а на захады кіраўніцтва. Пасьля гэтага некаторыя установы сталі ўсё ж больш адкрытымі для журналістаў і пачалі распрацоўваць рэглямэнт працы з журналістамі», — адзначыў Гарэцкі

Ёсьць указ Лукашэнкі № 60, які абавязуе дзяржаўныя ўстановы ўзаемадзейнічаць з грамадзтвам. У гэтага дакумэнту шмат хібаў, але ў яго усё ж ёсьць і станоўчыя моманты, якія можна выкарыстоўваць.

Андрэй Бастунец дадаў: «Мы склалі і станоўчы рэйтынг. Тут у лідэрах аказаліся Сьледчы камітэт і Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Ёсьць нават прыклады, калі адтуль звоняць незалежным журналістам і самі прапануюць інфармацыю, ня трэба зь іх нават нешта „выцягваць“, як звычайна».

Аляксей Казьлюк з Цэнтру праўнай інфармацыі:

«Ёсьць указ Лукашэнкі № 60, які абавязуе дзяржаўныя ўстановы ўзаемадзейнічаць з грамадзтвам. У гэтага дакумэнту шмат хібаў, але ў яго усё ж ёсьць і станоўчыя моманты, якія можна выкарыстоўваць.

Але ў НДА пакуль больш адмоўнага досьведу кантактаў з дзяржаўнымі ўстановамі. У 2013 годзе зьмянілі заканадаўства аб некамэрцыйных арганізацыях, але меркаваньне грамадзкіх арганізацый праігнаравалі. Нават у парлямэнце дэпутаты ўхіліліся ад абмеркаваньня і прынялі закон з шэрагам недахопаў. Між тым, правы чалавека — гэта заўсёды ўзаемадзеяньне праваабаронцаў зь дзяржавай, інакш няма выніку і няма абароны правоў чалавека, а гэта ўжо іншая дзейнасьць».

Алена Анісім, намесьнік старшыні ТБМ, распавяла пра досьвед ўзаемадзеяньня зь дзяржаўнымі ўстановамі:

«Актыўна вядзецца ліставаньне з установамі праз прапановы, якія дасылаюцца афіцыйна. Адказы ёсьць, шмат прапановаў прымаюцца. Меней эфэктыўныя — асабістыя сустрэчы. У нас таксама склаўся свой рэйтынг кантактаў. Зь міністэрствам сувязі — плённае супрацоўніцтва, зь мініністэрствам адукацыі — горш, там слаба прыслухоўваюцца да нашых прапаноў і слаба ідуць на кантакт. «Мы стаім на такім грунце: хто б не стаяў на чале дзяржавы, ён абавязаны вырашаць праблемы, якія стаяць перад грамадзтвам»

Выступіла таксама Тамара Сяргей, ініцыятыва «Жанчыны супроць беззаконьня ў судах і пракуратуры». Праваабаронца згадала 2010 год, як яны сустракаліся з Уладзімерам Макеем, тады кіраўніком адміністрацыі і дамовіліся, што будзе створаная камісія, якая будзе спрыяць перагляду спрэчных крымінальных справаў.

 «Гэта праца не завяршылася цалкам гэтак, як нам бы хацелася, але 10 спраў былі перагледжаныя і людзей рэабілітавалі і нават выплацілі кампэнсацыю», — згадала Тамара Сяргей. Паводле Тамары Сяргей, чыноўнікі розныя і трэба шукаць і знаходзіць ў іх станоўчыя рысы. Таксама праваабаронца перакананая, што адзін і той жа чыноўнік здольны і на добры і на дрэнны ўчынак.

Яна згадала вядомага міліцыянта палкоўніка Ігара Яўсеева, які ў адным выпадку дапамог актывістам ініцыятывы, а ў другім асабіста арганізаваў іх затрыманьне: «З палітвязьнямі складаней. Там ёсьць загад, міліцыянты яго зьмяніць ня могуць. Але палепшыць ўмовы ўтрыманьня ў іх сілах. Праваабаронцы ў інтарэсах справы мусяць часьцей зьвяртацца да чыноўнікаў і па гэтай справе».

Тацяна Равяка, «Вясна» лічыць, што трэба падзяляць справы палітычна матываваныя і проста крымінальныя:

«У палітвязьняў умовы ўтрыманьня зусім іншыя, ў таго ж Алеся Бяляцкага. Ён утрымліваецца ў ізаляваным атрадзе, дзе толькі 16 чалавек, якім цалкам забаронена зь ім кантактаваць. Апэляцыя да тых, хто падтрымлівае такія ўмовы, бессэнсоўная».

Тацяна Равяка нагадала, што заўтра спаўняецца 10 гадоў праваабарончаму цэнтру «Вясна». Большасьць з гэтага пэрыяду цэнтар працуе бяз статусу афіцыйнага зарэгістраванага:


Але што да працы з крымінальнымі справамі, якія не маюць палітычнай афарбоўкі, тут Тацяна Равяка пагадзілася з Тамарай Сяргей ў тым, што трэба актыўна кантактаваць з чыноўнікамі, ад якіх залежыць і перагляд спраў і ўмовы ўтрыманьня.

Тацяна Равяка нагадала, што заўтра спаўняецца 10 гадоў праваабарончаму цэнтру «Вясна». Большасьць з гэтага пэрыяду цэнтар працуе бяз статусу афіцыйнага зарэгістраванага:

«Мы працуем у індывідуальнай якасьці, як абаронцы правоў людзей: Алесь Бяляцкі, Тацяна Равяка, Валянцін Стэфановіч, Павал Сапелка, іншыя калегі».

Пасьля трэцяй адмовы ў рэгістрацыі праваабаронцы заявілі, што ўсё роўна будзем дзейнічаць. У гэтым статусе яны нават вядуць перапіску з дзяржаўнымі ўстановамі і атрымліваюць адказы і нават дамагаюцца станоўчых вынікаў. «Канешне, працаваць ў статусе зарэгістраванай арганізацыі лягчэй і прасьцей, але я заклікаю не баяцца. Насамрэч вынік вашай працы залежыць не ад штампу ў пашпарце, а ад вашай актыўнасьці», — зьвярнулася да удзельнікаў форуму Тацяна Равяказ «Вясны».

Ці могуць грамадзкія арганізацыі не прасіць, а патрабаваць?

Андрэй Бастунец з БАЖу згадаў, як ў 2011 годзе падчас «маўклівых акцый» было затрымана шмат журналістаў. БАЖ падрыхтаваў сумесную заяву 30 затрыманых журналістаў і дамогся, што гэтую калектыўную скаргу правярала пракуратура.

«Нават журналістаў выклікалі ў пракуратуры і далі справаздачу», — задаў Андрэй Бастунец і заўважыў, што на нейкі час стаўленьне да журналістаў палепшала.

З залі нагадалі, што па выніках той праверкі аднаго міліцыянта пакаралі ў службовым парадку, але праз год журналіста, з-за якога пакаралі міліцыянта, арыштавалі на 15 сутак. «Яны ўсё памятаюць і помсьцяць».

Расейскі праваабаронца Валянцін Гефтэр параіў калегам зь Беларусі выкарыстоўваць грамадзкія камісіі для наведваньня турмаў і калёній, каб праверыць умовы ўтрыманьня палітвязьняў. 


Старшыня ТБМ Алег Трусаў падзяліўся досьведам. «Калі вы нечага патрабуеце праз заявы з подпісамі, трэба зьбіраць тысячы подпісаў і дасылаць іх ў асобых капэртах усяго па некалькі подпісаў, тады эфэкт значна большы».

Расейскі праваабаронца Валянцін Гефтэр параіў калегам зь Беларусі выкарыстоўваць грамадзкія камісіі для наведваньня турмаў і калёній, каб праверыць умовы ўтрыманьня палітвязьняў. На гэта Тацяна Равяказаявіла, што ў Беларусі такі мэханізм кантролю рэальна не працуе ці працуе ў горшы бок.

«Адзін грамадзкі актывіст з рэгіёну праз грамадзкую камісію наведаў Алеся Бяляцкага ў бабруйскай калёніі, але пасьля гэтага Алесь паведаміў, што гэта была дрэнная ідэя. Ён пра ўмовы ўтрыманьня нічога ня піша ўвогуле і, мяркую, невыпадкова», — паведаміла праваабаронца.

Уладзімер Краўчанка з Магілёўскага праваабарончага цэнтру і БХК распавёў пра тое, як праваабаронца з Магілёва Сідарэнка патрапіў у грамадзкую камісію па назіраньні за месцамі пазбаўленьня волі, створаную пры ўправе юстыцыі. Праз год працы спадар Сідарэнка быў абраны старшынёй камісіі.

«Але вось які парадокс: да стварэньня камісіі іншыя праваабаронцы мелі доступ ў месцы зьняволеньня, а зараз не пускаюць, толькі праз камісію. У тым ліку не пускаюць і ў месцы, дзе трымаюць адміністрацыйных парушальнікаў».

Праваабаронца паведаміў, што калі грамадзкія актывісты наведваюць калёніі, яны самі аплачваюць дарожныя выдаткі. Уладзімер Краўчанказаклікаў праваабаронцаў зь іншых арганізацый лепш каардынаваць сваю працу па грамадзкім кантролі за месцамі зьняволеньня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international