У Бабруйску пройдзе вечарына памяці рэпрэсаванай інтэлігенцыі

2013 2013-10-27T11:09:21+0300 2013-10-27T11:09:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahvyary-stalnskh-represy_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску пройдзе вечарына памяці рэпрэсаванай інтэлігенцыі.

Грамадская актывістка Вольга Піманава расказала пра вечар памяці рэпрэсаваных творцаў, які мае адбыцца ў Бабруйску 28 кастрычніка.

-Зараз многія забываюць пра прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. І гэта выклікае пачуццё сораму, - кажа Вольга Піманава. – Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі расстралялі каля 100 беларускіх інтэлектуалаў, павінна застацца ў нашай памяці, каб нечаму навучыць. Таму мы вырашылі нагадаць пра гэту сумную дату бабруйчанам, і назваць па імёнах кожнага, хто тады загінуў.

Вольга Піманава плануе, што прозвішчы ахвяраў расстрэльнай ночы па чарзе прачытаюць усе удзельнікі і госці вечара.

-Другая частка мерапрыемства называецца “Наканаванне лёсу – быць сведкам на судзе гісторыі”. Яна будзе прысвечана Сяргею Грахоўскаму. Яго лёс цесна звязаны з Бабруйскам, а ў верасні бягучага споўнілася 100 год ад яго нараджэння. Крыўдна, але гэтая дата засталася практычна незаўважанай не толькі ў нашым горадзе, але і ў Беларусі… Мала хто ведае творы Грахоўскага, а яны расказваюць пра перанесеныя аўтарам пакуты, пра жахі тых рэпрэсій, і гэта вельмі моцныя творы. Будзем чытаць урыўкі з аповесцяў пісьменніка. Нашы госці адчуюць пэўныя паралелі з сённяшнім днём…

Вечар памяці ахвяраў рэпрэсій пройдзе 28 кастрычніка, на офісе АГП (Кастрычніцкая-173 а, цокальнае памяшканне), пачатак у 18.00

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international