ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні

2013 2013-10-27T09:49:36+0300 2013-10-27T09:49:36+0300 be

На 3-м Беларускім праваабарончым форуме на панелі супраць смяротнага пакарання быў прэзентаваны фільм Віктара Трацякова з шэрагу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”. Трэці аргумент - рэлігійны: “Чалавек не мае права забіраць Жыццё іншага чалавека, якое даў Бог”.

Пра смяротнае пакаранне с пункту гледжання хрысціянскай этыкі ў фільме разважаюць праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, ксёндз Мікалай Ціхановіч і рэлігіязнаўца, сябра Хельсінкскага Камітэту Віктар Адзіночанка.

У міні-фільме выкарыстоўваюцца малюнкі Віктара Трацякова, стылізаваныя пад малюнкі, якія робяць ў турме зняволеныя. У фільме скарыстаныя кадры з 5-га Сусветанага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе (чэрвень 2013 года), кадры з Музею генацыду (Вільня), а таксама з камеры смяротнікаў у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.  

Таксама цытуецца пасланне Папы Рымскага Францішка да 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання: “Пакаранне смерцю павінна быць замененае на іншае, якое бы прадугледжвала шанец для злачынцы задумацца над сваімі правінамі і выправіцца, а нявіннаму падаравала бы надзею на справядлівасць”.

Рэжысёр фільма Віктар Трацякоў кажа:

- Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” , - гэта вынік супольнай працы дакументалістаў і праваабаронцаў, якая пачалася ў 2010 годзе з фільма “Прычына смерці - прочырк”, прысвечанага тэме нявыдачы целаў пакараных смерцю.

“Рэлігійны аргумент супраць смяротнага пакарання можна будзе ўбачыць у панядзелак, 28-га кастрычніка на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна”. 

Папярэдні, “Другі аргумент супраць смяротнага пакарання - выканаўцы, якія выконваюць прысуд»:

 

* * *

ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні працягваецца. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры. У час форуму абмяркоўваюць сітуацыю ў праваабарончым руху, стан правоў чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымую стратэгію дзеянняў беларускіх праваабаронцаў.

На адкрыцці форума сябра «Вясны» Таццяна Рэвяка адзначыла, што праваабарончы рух у Беларусі «развіваецца і пашыраецца». Паводле яе, доказам гэтага стаў склад удзельнікаў: цяперашні форум сабраў больш за 110 дэлегатаў з 25 арганізацыяў і ініцыятываў, якія маюць дачыненне да праваабарончай дзейнасці.

Як падкрэсліла Таццяна Рэвяка, апошнія гады — час сапраўдных выпрабаванняў, і выпрабаванні дагэтуль не скончыліся, паколькі лідар «Вясны» Алесь Бяляцкі ў зняволенні, а яго тэрмін — гэта «ацэнка ўладамі яго праваабарончай дзейнасці, выклік ўсёй праваабарончай супольнасці Беларусі».

Паводле Равякі, калегі па «Вясне» папрасілі Бяляцкага даслаць прывітальныя словы ўдзельнікам форуму, аднак праваабаронца не стаў гэтага рабіць, баючыся турэмнай цэнзуры. Замест гэтага ён перадаў, што «ў думках заўсёды побач», і папрасіў зарэзерваваць для яго пустое крэсла.

* * *

"У галіне правоў чалавека ў Беларусі назіраецца рэгрэс," - такое меркаванне выказаў у час свайго выступу на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме прадстаўнік "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Пра ніякае паляпшэнне сітуацыі ў гэтай сферы не можа быць і гаворкі, падкрэсліў ён у размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя:

Сітуацыя застаецца цяжкай. Яна характарызуецца сістэмнымі праблемамі ў гэтай галіне, якія патрабуюць іх вырашэння шляхам паўнавартасных унутрыпалітычных рэформаў.

Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што ў ацэнцы сітуацыі з правамі чалавека беларускія праваабарончыя арганізацыі не разыходзяцца.

Што тычыцца ацэнкі сітуацыі ў краіне, то яна не мае ніякіх разыходжанняў. Усе прызнаюць, што ў краіне сталыя праблемы з асноўнымі грамадзянскімі правамі, якія носяць вельмі лімітаваны характар. Іх амаль немагчыма рэалізаваць на практыцы.

Напрыканцы двухдзённага Форуму плануецца прыняць адмысловую рэзалюцыю з шэрагам патрабаванняў да ўладаў Беларусі.

* * *

26 кастрычніка адкрыўся ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні. Адкрыла форум Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Алесь Бяляцкі быў ініцыятарам І Беларускага праваабарончага форума, які адбыўся зімой 2004 года пад Менскам, у амаль падпольных умовах. Цяпер Алесь Бяляцкі - палітвязень: з 4 жніўня 2011 года ён знаходзіцца за кратамі ў Бабруйскай калоніі за праваабарончую дзейнасць.

Таццяна Рэвяка адкрывае ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні

Жонка Алеся Бяляцкга Наталля Пінчук выступіла на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме ў Вільні

* * *

У літоўскай сталіцы сабраліся прадстаўнікі практычна ўсіх праваабарончых арганізацыяў Беларусі, што выклікала відавочную зацікаўленасць беларускіх спецслужбаў. Пасажыраў вечаровага цягніка на Вільню ў Менску здымалі на камеры людзі ў цывільным. Багата на форуме і гасцей з замежжа. Чаму дзеля правядзення форума абрана сталіца Літвы, кажа кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова.

Вядома, што з большым задавальненнем усе сустрэліся б у Менску, аднак гэта не з'яўляецца зараз магчымым, бо шэраг нашых замежных калегаў проста не змог бы да нас далучыцца. Гэта, напэўна, асноўная прычына, чаму мы збіраемся ў Вільні, а не дома.

Што чакаюць арганізатары Форума?

Мы ўзгоднім асноўныя выклікі. Мяркую, што па цэлым комплексе пытанняў выйдзем адсюль з узгодненай павесткай. Я думаю, што праваабарончая супольнасць – адна з нямногіх у беларускім грамадскім сектары, якая дэманструе здольнасць да супольных дзеянняў.

Форум будзе доўжыцца два дні. Плануецца прыняццё шэрагу супольных рэзалюцый праваабарончымі арганізацыямі Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international