Аршанскія ўлады не дазволілі праводзіць шэсьце да ўгодкаў Чарнобыля

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Радыё Свабодзе аршанскі моладзевы актывіст Ігар Казьмярчак, заяўка ў гарвыканкам была пададзеная з разьлікам, каб правесьці акцыю 28-га красавіка. Яе меркавалі прысьвяціць праблеме будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі новай АЭС і чакалі, што ў выходны дзень да шэсьця мясцовых дэмакратаў далучыцца шмат гараджанаў.

Гарвыканкам адмовіў актывістам у правядзеньні шэсьця на той падставе, што яны папярэдне не дамовіліся зь міліцыяй ды камунальнымі службамі пра ахову правапарадку і прыборку тэрыторыі пасьля акцыі.

Замест шэсьця аршанскія ўлады прапанавалі мясцовым дэмакратам правесьці мітынг на гарадзкім стадыёне. Прычым дамовы зь міліцыянтамі ды камунальнікамі ў гэтым выпадку былі б нібыта непатрэбныя.

Паводле Ігара Казьмерчака, арганізатары не пагадзіліся мяняць фармат правядзеньня акцыі, бо ўжо былі падрыхтаваліся да іншага. Цяпер у Воршы распаўсюджваюць улёткі, каб інфармаваць гараджанаў, зь якой прычыны не адбудзецца "чарнобыльская" акцыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international