Гомельскага праваабаронцу Паплаўнага звальняюць з працы

2013 2013-10-25T16:11:40+0300 2013-10-25T16:11:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paplauny_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Гомельскага праваабаронцу Анатоля Паплаўнага звальняюць з працы «ў сувязі са сканчэннем працоўнага кантракту», які быў падпісаны з работнікам усяго год таму. Пяць гадоў адпрацаваў ён слесарам-інструментальшчыкам на вытворчым унітарным прыватным прадпрыемстве «Віпра». Варта дадаць, што ніякіх спагнанняў за гэты час працаўнік не меў. Прычым гэта адзначана і ў паведамленні аб звальненні. «Дзякуем за добрасумленную працу!», - напісаў слесару дырэктар ВУПП «Віпра» Ігар Шчыгельскі.

«У нашай краіне, як бачым, не патрэбна добрасумленная праца, а трэба палітычная лаяльнасць, і тады будзеш мець добрую працу на доўгія гады. Чатыры гады я працаваў на «Віпры», і не было праблем. І вось год таму, як прыйшоў новы дырэктар, Ігар Шчыгельскі, ён  ва ўльтыматыўнай форме патрабаваў заключыць кантракт на адзін год, хоць да гэтага я, як і большасць супрацоўнікаў, працавалі па бестэрміновых працоўных дагаворах. Прычым у шчырай прыватнай гутарцы дырэктар мне адкрыта сказаў, што ён робіць гэта па просьбе ці загаду супрацоўніка КДБ. Дырэктар мне патлумачыў, маўляў, ты ж разумееш, я хачу тут застацца працаваць, і не хачу, каб з-за цябе былі праблемы», - пракаментаваў Анатоль Паплаўны.

Праваабаронца за сваю дзейнасць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, летам 2011 года падчас маўклівых акцый пратэсту быў вымушаны адбыць у ІЧУ 15-ці сутачны адміністрацыйны арышт. Прымаў актыўны ўдзел у назіранні за выбарамі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international