Беларусь будзе на Віленскім саміце, нават калі не вызваліць палітвязняў

2013 2013-10-25T15:21:51+0300 2013-10-25T15:21:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/east_part.jpg
Усходняе партнерства  Eastern Partnership

Усходняе партнерства Eastern Partnership

Такую заяву зрабілі для журналістаў генеральны дырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Швецыі Турб’ёрн Сульстрэм і палітычны дырэктар МЗС Польшчы Яраслаў Браткевіч.

У складзе дэлегацыі польскіх і шведскіх дыпламатаў яны знаходзяцца з візітам у Беларусі напярэдадні Віленскага самітау «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў лістападзе.

Сульстрэм і Браткевіч паведамілі, што асноўная перашкода для паўнавартаснага ўдзелу Беларусі ў праграме «Усходняе партнэрства» — наяўнасьць у краіне палітвязняў.

«Мы цвёрда сказалі нашым суразмоўцам у МЗС і Адміністрацыі прэзідэнта, што пара ўжо знішчыць гэтыя перашкоды», — паведаміў Сульстрэм.

Аднак дакладнага адказу на пытанне, калі і пры якіх умовах вызваляць палітвязняў, дыпламаты не атрымалі. «Нам сказалі, што праца вядзецца», — сказаў Браткевіч.

«З боку Беларусі было б вельмі важным крокам, калі б да Віленскага саміта палітвязні былі вызваленыя. Аднак нават калі гэтага не адбуддзецца, Беларусь будзе ўдзельнічаць у саміце», — выказаўся Сульстрэм.

«Мы сюды прыехалі не біцца. Мы не будзем дзейнічаць ультыматыўным парадкам, нам патрэбны дыялог», — дадаў Браткевіч.

Дыпламаты паведамілі, што ўсведамляюць ціск, які аказвае Расія на іншыя краіны — удзельніцы «Усходняга партнёрства». У якасці прыкладу Сульстрэм прывёў сітуацыю з забаронай на экспарт малдаўскіх вінаў у Расію.

«Мы нейкім чынам дапамаглі Малдове, павялічылі ўвоз малдаўскіх вінаў у ЕС. Але Малдова будзе на саміце парафіраваць пагадненьне аб зоне вольнага гандлю з ЭЗ. «Беларусь ніякіх падобных пагадненняў парафіраваць не збіраецца, — сказаў Сульстрэм. — Таму казаць пра нейкія падобныя крокі з боку ЕС не выпадае».

Прычына, на думку шведскага дыпламата, у тым, што Беларусь абрала ўваходжанне ў Мытны зьвяз. «І мы паважаем ваш выбар», — дадаў дыпламат.

Падчас Віленскага саміту не запланавана падпісання ніякіх пагадненняў з Беларуссю. «Мы спадзяёмся, што будуць зрухі паводле іншай праграмы — «Дыялогу па мадэрнізацыі», — кажа Браткевіч. — Апроч таго, падчас саміту будзем форум бізнэсу, і там, спадзяюся, для Беларусі адкрыюцца некаторыя магчымасці».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international