Салігорскага актывіста Аляксея Валабуева настойліва запрашаюць 26 красавіка ў міліцыю

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 25 красавіка, напярэдадні "Чарнобыльскага Шляху - 2007", да моладзевага актывіста Салігорска Аляксея Валабуева завітаў супрацоўнік Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кецко Вадзім Валер'евіч. Міліцыянт бяз попыту ўвашоў у незачыненыя дзьверы і настойліва запатрабаваў каб хлопец зьявіўся ўвечары 26 красавіка ў міліцэйскі пастарунак "па датычным маладзёна пытаньні", паведаміла прэс-служба МФ.

Нагадаем, што супрацоўнікі Салігорскага Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка гэтага году ўжо спрабавалі затрымаць хлопца. Акрамя таго, тым самым Аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі адразу пасьля Дня Волі была зьдзейсьнена "выпадковая" праверка дакумэнтацыі ў прадпрымальніка і дэмакратычнага актывіста Уладзіміра Шылы, затрыманага напярэдадні 25 сакавіка і пазьней аштрафаванага на 620 тысяч рублёў за абарону свайго непаўнагадовага сына Ільлі ад міліцыянтаў.

- Цікавым падаецца той факт, што беларуская міліцыя выконвае, здавалася б, не ўласьцівыя для яе функцыі, бо палітычным перасьледам ішадумства і рэпрэсіямі супраць апанэнтаў улады спакон вякоў займаліся службы кшталту КДБ, - так пракамэнтаваў паводзіны міліцыі напярэдадні масавых акцый беларускай апазыцыі Аляксей Валабуеў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international