Дабіцца памяшкання для аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” не ўдалося нават праз суд

2013 2013-10-25T10:00:07+0300 2013-10-25T10:00:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus16.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

24 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся працяг разгляду скаргі Мікалая Чарнавуса на дзеянні гарвыканкама. Менавіта мясцовыя чыноўнікі, на думку грамадскага актывіста, адмаўляюцца прадставіць адно з вольных памяшканняў для грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”.

Судовае пасяджэнне вёў суддзя Мікалай Сельмановіч. Інтарэсы дзяржаўнага органа ў судзе прадстаўляў начальнік юрыдычнай службы гарвыканкама Алег Яўсееў. І праз суд Мікалай Чарнавус не змог дабіцца памяшкання для грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”. Суддзя Мікалай Сельмановіч не задаволіў яго скаргу і прызнаў, што гарвыканкам дзейнічаў у адпаведнасці з законам.

Мікалай Чарнавус даводзіў у судзе, што на афіцыйным сайце Баранавіцкага гарвыканкама размешчана інфармацыя аб вольных памяшканнях, таму ён неаднаразова звяртаўся да чыноўнікаў гарвыканкама і аблвыканкама, каб атрымаць памяшканне для ГА “Кабзар”. Але, безвынікова. Вось чаму Мікалай Чарнавус настойваў, каб суд абавязаў Баранавіцкі гарвыканкам выдзяліць адно з вольных памяшканняў для “Кабзара” з мэтаю рэгістрацыі ў абласным упраўленні юстыцыі.

Начальнік юрыдычнай службы гарвыканкама Алег Яўсееў паведаміў, што ГА “Кабзар” не ўваходзіць у спіс арганізацый, якія могуць прэтэндаваць на бясплатную ўласнасць. А калі Мікалай Чарнавус жадае набыць камунальную ўласнасць для сваёй арганізацыі, адзначыў адказнік у судзе, то трэба ўдзельнічаць ў аўкцыёне.

 – Мне не дазволілі зарэгістраваць ГА “Кабзар” ва ўласным доме. Потым гарвыканкам нам даў памяшканне па вуліцы Савецкая, дом 60, але хуценька забраў назад, каб не дапусціць рэгістрацыі нашай арганізацыі ва ўпраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Ну, а калі цяпер нам дасць памяшканне які-небудзь індывідуальны прадпрымальнік, то да яго праз некалькі дзён “нечакана” прыйдзе падатковая інспекцыя з нечарговай праверкай. Думаю, што гарадскія ўлады ствараюць штучныя перашкоды, каб мець “законныя” падставы для нерэгістрацыі грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”, як і шматлікія іншыя недзяржаўныя беларускія культурна-асветніцкія арганізацыі, – адзначыў Мікалай Чарнавус.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international