У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга

2013 2013-10-25T09:53:38+0300 2013-10-25T14:38:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека  ААН са скаргай на Рэспубліку Беларусь. Падставай для звароту стала забарона Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам  правядзення пікета да Дня Волі ў сакавіку гэтага году.

Першапачаткова салігорац спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні. У красавіку 2013 году Уладзімір Шыла звярнуўся з адпаведнай скаргай у суд Салігорскага раёна, але мясцовая Феміда ўстала на бок чыноўнікаў. Напрыканцы траўня актывіст звярнуўся з касацыйнай скаргай у Мінскі абласны суд. Там аднавіць свае парушаныя правы ў спадара Шылы таксама не атрымалася. Не дапамог у гэтым пытанні нават зварот у Канстытуцыйны Суд.

Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі эфектыўнай і даступнай прававой абароны актывістам былі вычарпаныя, ён прыняў рашэнне аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні. Пры патрымцы мясцовых праваабаронцаў з Беларускага Хельсінскага камітэту была падрыхтаваня скарага ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Уладзімір Шыла просіць, каб Камітэт прызнаў факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання)  і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Актывіст таксама хоча дамагчыся ад ААН рэкамендацыі для Рэспублікі Беларусь аб выплаце яму грашовай кампенсацыі за атрыманую шкоду, выкліканую парушэннем яго першасных правоў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international