«Логвінаў» падаў у суд

2013 2013-10-24T15:10:12+0300 2013-10-24T15:10:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logvinau.gif

Выдавецтва «Логвінаў» 23 кастрычніка накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд заяву аб прызнанні несапраўдным загаду Мінінфармацыі аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць. 

Пра гэта паведаміў супрацоўнік выдавецтва Павел Касцюкевіч.

Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў месяц таму, 23 верасня. У ім казалася, што адпаведнае рашэнне прыняла калегія Мінінфарма 20 верасня, і ў той жа дзень быў падпісаны загад.

Ліцэнзія адклікалася «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні». Такім парушэннем, на думку Мінінфармацыі, стаў выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года («Логвінаў» быў выдаўцом альбома).

У выдавецтве лічаць, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна.

7 кастрычніка уладальнік выдавецтва, Ігар Логвінаў накіраваў у Мінінфармацыі ліст з абгрунтаванем сваёй пазіцыі і просьбай адмяніць загад. Адказу на гэты ліст пакуль няма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international