Гомельская міліцыя выклікала актывіста Сяргея Гаўрылкіна па павестцы і папярэдзіла пра адказнась за удзел ў несанкцаваных мерапрыемствах

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 25 красавіка гомельскі грамадскі актывіст Сяргей Гаўрылін явіўся ў апорны пунк № 5 па павестцы, якую напярэдадні яму прынёс дадому участковы. Яго выклікаў капітан міліцыі Цараў у якасьці сведкі (па якой справе ў павестцы пазначана не было).

У адпаведнасьці з канстытуцыяй Сяргей хацеў скарыстацца юрыдычнай дапамогай свайго прадстаўніка ў асобе кіраўніка абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова. Але капітан Цараў не дазволіў спадару Палякову прысутнічаць пры размове нават пасля прачытаньня адпаведнага артыкулу Канстытуцыі, з якой яму даў азнаёміцца Васіль Палякоў. Апошні папярэдзіў, што можа абскардзіць яго дзеяньні ў пракуратуры, на што міліцыянт адказаў: “Скардзіцеся. Мне ўжо ўсё роўна.”

Застаўшыся сам на сам з Сяргеем капітан растлумачыў, што мэта выкліку – праінфармаваць пра адказнасьць за арганізацыю і ўдзел ў несанкцыяваных мерапрыемствах.

Справа ў тым, што Сяргей Гаўрылін з’яўляецца актыўным абаронцам навакольнага асяродзя і супраціўнікам будаўніцтва ў Беларусі АЭС. З гэтай нагодай ён падаваў заяўку на правядзенне 26 красавіка чарнобыльскага мітынгу ў Гомелі, але у гэтым яму было адмоўлена, паведамляе “Гарт”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international